Бацька Юліі Рымашэўскай падаў заяву ў суд Мінска і пракуратуру

Источник материала:  
24.12.2010 11:31 — Новости Общества
Валерый Дранчук, бацька прэс-сакратара Уладзіміра Някляева Юліі Рымашэўскай, вечарам 23 снежня перадаў заяву аб незаконнасці пастановы суда Першамайскага раёна сталіцы аб арышце Рымашэўскай у суд Мінска і пракуратуру Першамайскага раёна. Пра гэта паведаміў брат Рымашэўскай прэс-сакратар беларускага камітэта ў абарону правоў зняволеных «Над бар’ерам» Цімафей Дранчук.

Нагадаем, Рымашэўская была затрымана 20 снежня прыблізна ў 2.00 у перадвыбарным штабе Уладзіміра Някляева па адрасе: вуліца Няміга, 42. 20 снежня суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў яе да адміністрацыйнага арышту на 13 сутак. Суд абвінаваціў яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, нягледзячы на тое што падчас акцыі яна пастаянна знаходзілася ў штаб-кватэры кандыдата ў прэзідэнты.

У сваёй заяве Валерый Дранчук зазначае, што 19–20 снежня яго дачка выконвала свае службовыя абавязкі як журналіст. Апрача таго, свае службовыя абавязкі яна выконвала ў перадвыбарным штабе Уладзіміра Някляева, які не пакідала з 18.30 19 снежня прыкладна да 2.00 20 снежня, калі была арыштавана ў гэтым жа памяшканні.

У заяве Валерый Дранчук зазначыў, што ў судзе Першамайскага раёна, дзе разглядалася адміністрацыйная справа, Рымашэўская падрабязна паведаміла пра тое, што яна не брала ўдзел у мірнай дэманстрацыі, выконвала свае службовыя абавязкі ў штабе Някляева і што гэтыя паказанні могуць пацвердзіць дзесяткі журналістаў, якія знаходзіліся побач з ёй у штабе, а таксама супрацоўнікі брыгады хуткай дапамогі, якія прыбывалі ў штаб для аказання дапамогі збітаму Някляеву.

«Супрацоўнік пракуратуры Першамайскага раёна, які прымаў заяву, пагадзіўся з высновамі Валерыя Дранчука і паведаміў, што 24 снежня будзе прызначаны адказны за разгляд гэтай заявы супрацоўнік пракуратуры. Таксама прадстаўнік пракуратуры выказаў меркаванне, што арышт Юліі Рымашэўскай з’яўляецца памылкай суддзі з прычыны вялікага наплыву адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў, і выказаў упэўненасць у тым, што ў самы хуткі час пракуратура адновіць законнасць», — зазначыў Цімафей Дранчук.

Пра папярэднія вынікі праверкі заявы будзе вядома 24 снежня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Физрукам зарплату подняли на четверть

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика