Служба "190" дапаможа турыстам
Сэрвісная інфармацыйная служба філіяла РУП "Белтэлекам" "Мінская гарадская тэлефонная сетка" пашырае базу сваіх звестак.
З 23 снежня па тэлефоне ГорІнфаСэрвіса "190" тэлефонным абанентам будзе давацца інфармацыя аб краінах, для наведвання якіх грамадзянам Рэспублікі Беларусь не патрабуецца візавае суправаджэнне, іх сталіцах, дзяржаўнай мове і дзейных грашовых знаках, а таксама пералік краін, дзе маюцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь. Гэтая інфармацыя будзе карыснай для турыстаў і вандроўнікаў, а таксама для ўсіх беларусаў, якія вырашаць правесці навагоднія святы ў замежжы. Таксама па тэлефоне "190" можна даведацца пра адрасы і тэлефоны турфірмаў, пасольствы і консульствы, пашпартна-візавыя службы, курс валют у розных банках, адрасы банкаматаў і інфакіёскаў. Кошт паслугі складае 473 рублі за адну хвіліну. ГорІнфаСэрвіс працуе кругласутачна без выхадных і святочных дзён.
Надзея НІКАЛАЕВА.