Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2011 года павялічваецца да Br460 тыс.

Источник материала:  

Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1  снежня 2011 года ўстанаўліваецца ў памеры Br460 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі ад 20 снежня 2010 года № 1844, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна.

Таксама гэтай пастановай устаноўлена пагадзінная мінімальная заработная плата ў памеры Br2710. Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 года "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы".

Нагадаем, што мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 лістапада 2010 года складала Br400 тыс., пагадзінная мінімальная заработная плата — Br2360. Павелічэнне МЗП садзейнічае ўзмацненню сацыяльнай абароненасці нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі незалежна ад формы ўласнасці. МЗП з'яўляецца дзяржаўным мінімальным сацыяльным стандартам у галіне аплаты працы, які забяспечвае сацыяльную абарону работнікаў у сферы працоўных адносін.

←Новогодние подарки из волшебного «ящика»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика