АБЗАЦ

Источник материала:  

Жыхары Віцебскай вобласці могуць атрымаць у арэнду да 3 га зямлі для вядзення асабістых падсобных гаспадарак. Гэта прадугледжана абласной праграмай развіцця і падтрымкі падсобных гаспадарак на 2011-2015 гады, якую ўчора на пазачарговай сесіі зацвердзілі дэпутаты аблсавета.

Па звестках Дзяржкамстата, з пачатку года ў Беларусі больш за ўсё падаражала бульба, яе кошт павялічыўся на 46,8%. Крупы выраслі ў цане на 37,4%, алей — на 33,6%, сметанковае масла — на 32,7%. Цукар стаў даражэйшы на 27,8%, сыры — на 17,5%, кандытарскія вырабы — на 15,2%, садавіна — на 16,9%. Менш за ўсё выраслі ў цане рыба і морапрадукты — на 4,3%, макаронныя вырабы — на 1,8%, мука пшанічная — на 0,9%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4%. Цэны на алкагольныя напоі выраслі ў сярэднім на 8,7%.

Два рабочыя загінулі на будоўлях Мінска ў адзін дзень. Першы выпадак адбыўся на аб'екце, які будуецца ў раёне вуліцы Каліноўскага. Мантажнік 1956 г.н. па неасцярожнасці ўпаў у міжлесвічны пралёт з вышыні 3 м і памёр на месцы. У той жа дзень на аб'екце на вул. Кальварыйскай са стралы будаўнічага крана сарвалася жалезабетонная пліта. Яна пашкодзіла перакрыцце 10-га паверху, дзе працаваў электрык. Мужчына 1958 г.н. упаў на зямлю і памёр на месцы.

Выступленне беларускіх артыстаў на навагоднім карпаратыве будзе каштаваць у залежнасці ад выбранага фармату вечарынкі, працягласці імпрэзы і коштаў, якія называюць майстры сцэны. Так, група Lіtesound гатовая выканаць свае хіты за $1600, Аня Шаркунова — на сто долараў менш, за тысячу гэтых жа грашовых адзінак выступяць Герман, Галіна Шышкова, Ларыса Грыбалёва, Алена Грышанава. Група "3+2" возьме за міні-канцэрт $1500, Atlantіca — у сярэднім $1800. Заслужаныя артысткі Беларусі Ірына Дарафеева і Іна Афанасьева праспяваюць за $2000 і $2600 адпаведна. Мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка разам з Алесяй і Dj Анатолем готовыя выступіць за $3300, паведамляе БЕЛТА.

 ПОЎНЫ АБЗАЦ  Амерыканскія ўрачы дасталі з вуха пацыента жамчужыну, з якой ён пражыў 41 год. Паводле слоў 46-гадовага Кэлвіна Райта з Атэнс-Кларка ў штаце Джорджыя, людзі заўсёды казалі, што ён вельмі гучна размаўляе. Сам Райт гэтага не адчуваў. У снежні 2010 года амерыканец звярнуўся ў бальніцу з-за бранхіту. Медсястра праводзіла агляд і выявіла ў вуху пацыента іншароднае цела, але дастаць яго не змагла і таму накіравала яго да ЛОР-урача, які дастаў з вуха амерыканца жамчужыну. Аказалася, што ў пяцігадовым узросце Кларк з малодшай сястрой парвалі жамчужныя каралі сваёй маці і рассыпалі пацеркі. Сястра ў працэсе гульні засунула дзве жамчужыны ў вуха брата. Маці адвезла сына ў бальніцу, дзе ўрачы дасталі іншародны прадмет. Але, як высветлілася, адна жамчужына засталася ў вуху. Пасля таго, як дасталі пацерку, Райт адзначыў значнае паляпшэнне слыху. Ён таксама паведаміў, што некалькі разоў у жыцці яго слыхавыя хады аглядалі, аднак ніводзін медработнік не знайшоў іншароднага прадмета.

←Новогодние подарки из волшебного «ящика»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика