Міліцыя адмовіліся публічна папрасіць прабачэння за збіццё журналістаў

Источник материала:  
23.12.2010 12:54 — Новости Общества
Прадстаўнікі МУС і ГУУС Мінгарвыканкама, якія адказваюць за ахову правапарадку, адмовіліся публічна папрасіць прабачэння за збіванне журналістаў супрацоўнікамі міліцыі 19 снежня падчас акцыі апазіцыі ў Мінску.

Такая прапанова паступіла ад журналістаў першаму намесніку начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандру Барсукову і намесніку начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігару Яўсееву на прэс-канферэнцыі 23 снежня.

Барсукоў у адказ заявіў, што гэтая тэма не з’яўляецца тэмай прэс-канферэнцыі — сустрэча з журналістамі прысвечана пытанням арганізацыі грамадскай бяспекі ў дні калядных і навагодніх святаў.

З-за гэтай жа прычыны прадстаўнікі МУС і ГУУС адмовіліся адказаць на пытанне, колькі сёння ў бальніцах знаходзіцца супрацоўнікаў міліцыі, якія пацярпелі падчас акцыі апазіцыі.

Без адказу засталася просьба пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю СМІ пра тое, што міліцыянеры ў цывільным, якія знаходзіліся сярод удзельнікаў, пацярпелі ад сваіх жа калег, дастаўленых у Мінск з іншых рэгіёнаў.

Нагадаем, напярэдадні акцыі 19 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала кіраўніка МУС Анатоля Куляшова, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня і камандуючага ўнутранымі войскамі Валерыя Гайдукевіча «звярнуць асаблівую ўвагу» на захаванне супрацоўнікамі міліцыі правоў журналістаў падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Нягледзячы на гэта, падчас акцыі пацярпелі як беларускія журналісты, гэтак і супрацоўнікі замежных СМІ, афіцыйна акрэдытаваныя ў Беларусі. Больш за 20 журналістаў былі затрыманы, яшчэ столькі ж — жорстка збіты супрацоўнікамі міліцыі.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рашуча асудзілі дзеянні праваахоўных органаў у дачыненні да журналістаў. «Мы асуджаем рэпрэсіі і арышты шэрагу журналістаў. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не павінен заахвочваць гэтую яўную цэнзуру і насілле супраць журналістаў. Мы заклікаем неадкладна вызваліць затрыманых. Прымяненне сілы павінна быць расследавана, і вінаватыя ў гэтым павінны панесці пакаранне», — гаворыцца ў заяве міжнароднага Камітэта абароны журналістаў.

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» запатрабавала вызвалення затрыманых журналістаў, а таксама заклікала ўрады Расіі і краін ЕС, усе еўрапейскія і міжнародныя інстытуты «аказаць усялякі націск на беларускія ўлады для таго, каб рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў спыніліся».

Варта зазначыць, што ў студзені гэтага года міністр унутраных спраў заяўляў пра неабходнасць выпрацаваць тактыку ўзаемадзеяння міліцыі і прадстаўнікоў СМІ пры працы на масавых мерапрыемствах. Ён сцвярджаў, што супрацоўнікі беларускай міліцыі не ствараюць перашкодаў для працы СМІ на масавых мерапрыемствах: «Я не адзін раз прысутнічаў на такіх мерапрыемствах і не ўбачыў, каб міліцыянеры перашкаджалі працаваць СМІ».

16 сакавіка на акцыі апазіцыі ў Мінску ўпершыню з’явіліся супрацоўнікі міліцыі ў сініх накідках з надпісам «Інфармацыйная група», у задачы якіх уваходзілі зносіны з прадстаўнікамі СМІ. Тады ў інтэрв’ю БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі растлумачыў: «Летась было прынята рашэнне аб увядзенні пэўных новаўвядзенняў у працы міліцыі на грамадска-масавых мерапрыемствах. Было заяўлена, што з’явяцца прэс-афіцэры ў спецыяльнай форме, да якіх журналісты могуць звяртацца з пытаннямі і па растлумачэнні».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Евгений Евтушенко — Владимиру Некляеву: «Держись, Володя!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика