Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі «Святочная паштоўка ў няволю»
Знакаміты
«Вы — вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд — асветлім змрочныя вязніцы!».
Зварот Лявона Вольскага:
Шаноўныя сябры!
Мы прапануем Вам паўдзельнічаць у гуманітарнай акцыі. У Беларусі напярэдадні Калядаў і Новага году шмат людзей апынуліся ў месцах пазбаўлення волі. Яны былі арыштаваныя за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску. Ім наканавана правесці Каляды і Новы год за кратамі. Гэта нявесела. Таму давайце крышачку расквецім іхнія шэрыя будні. Давайце напішам ім Калядныя паштоўкі! Канкрэтным людзям, у кожнага з якіх ёсць імя і прозвішча, праца, вучоба, каханне і ўлюбёная справа. Выберыце, калі ласка, сабе асобу, якой Вы напішаце Калядную паштоўку. І пачынайце. Толькі не трэба надрыву, пафасу і слёз. Арыштаваным і без гэтага нялёгка. Давайце павіншуем нашых вязняў светла, радасна і з верай у лепшае. Вы — вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд — асветлім змрочныя вязніцы!
На сённяшні дзень вядома, што арыштаваныя знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску і Ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіна. Адрасы, па якіх можна накіроўваць паштоўкі:
- 220089
Мінск,
Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў
Імя і прозвішча адрасата
- 222160
Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1
Жодзінскі РУУС
Імя і прозвішча адрасата
spring96.org