Віктар Статкевіч: «Прыходзяць людзі і дзякуюць за сына»
Вынікам акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сталіся масавыя затрыманьні, суды і арышты яе ўдзельнікаў. Адносна 17 чалавек распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Масавыя беспарадкі». Сярод затрыманых, якіх трымаюць зараз у турме КДБ — былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч. Ягоны бацька Віктар Паўлавіч Статкевіч гэтак выказваецца пра падзеі апошняга часу:
«Я і ведаў, што гэта будзе, што ў нас ніколі ніякіх выбараў не было і ня будзе. Што да ўлады дарвалася вось гэтая зграя… Ай, увогуле не хачу я пра гэта нічога казаць».
Карэспандэнтка: «Ці зьвязваліся з вамі нейкія дзяржаўныя службы і ці паведамлялі
«Не, ніхто са мной ня зьвязваўся. Да мяне людзі прыходзяць, дзякуюць за сына і паведамляюць усё».
Радыё Свабода