Ірына Халіп не зламалася
Сустрэча адбылася 21 снежня ў следчым ізалятары КДБ. Адвакат паведаміў БелаПАН толькі пра тое, што са здароўем у яго падабароннай усё ў парадку. Ад
Крыху больш Толсцік расказаў бацькам сваёй падабароннай. У прыватнасці, як паведаміў БелаПАН бацька Ірыны, кінадраматург Уладзімір Халіп, адвакат прысутнічаў на допыце яго дачкі, які доўжыўся чатыры гадзіны. «
Адвакат адзначыў, што ён бачыў шмат зламаных людзей, але Ірына паводзіла сябе вельмі годна і не зламалася»,— сказаў Халіп.
Кінадраматург таксама паведаміў, што 22 снежня ў СІЗА КДБ у іх з жонкай адмовіліся прыняць перадачу для дачкі (зубную шчотку і цёплыя рэчы), спаслаўшыся на тое, што яна знаходзіцца ў статусе затрыманай, а не арыштаванай.
Нагадаем, журналістка расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, праходзіць падазронай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках ў дзень выбараў прэзідэнта.
Марат Гаравы, Таццяна Каравянкова, БелаПАН