Канада асуджае рэпрэсіі ў Беларусі

Источник материала:  
22.12.2010 14:32 — Новости Общества
Прадстаўнікі беларускай дыяспары і МЗС Канады выступілі з заявамі, у якіх асудзілі гвалтоўныя дзеяньні ў Менску супраць апазыцыі.

Міністар замежных спраў Канады Лоўрэнс Кэнан выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасьць канадыйскага ўраду «гвалтам у дачыненьні да кандыдатаў ад апазыцыі, СМІ і дэманстрантаў Менску».

«Мы заклікаем ўрад Рэспублікі Беларусь правесьці дакладнае і аб’ектыўнае расьследаваньне гвалту ў дзень выбараў і гарантаваць грамадзянам Беларусі свабоду слова і сходаў» — гаворыцца ў заяве.

У першыя гадзіны пасьля падзеяў ў Менску 19 сьнежня Згуртаваньне беларусаў Канады прыняло заяву, у якой асудзіла рэпрэсіі супраць кандыдатаў апазыцыі і іх прыхільнікаў і адзначыла, што «ўрад Беларусі нясе ўсю адказнасьць за выкарыстаньне сумнеўных мэтадаў супраць грамадзянскай супольнасьці». " Тыя эўрапейскія інстытуцыі, якія яшчэ нядаўна лабіравалі Лукашэнку ў спадзяваньні на свабодныя і справядлівыя выбары, павінны прызнаць, што дыктатар зьмяніўся не нашмат. Яшчэ адны выбары былі бессаромна сфальшаваныя».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Эксперт: Соблюдение прав человека во многом зависит от активной гражданской позиции самого человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика