Міністр Куляшоў: У Някляева і Саннікава — усё ок
Затрыманыя
«Ніякіх праблем са станам здароўя ні ў каго няма, па крайняй меры ў тых, хто знаходзіцца ў нас», — сказаў міністр.
Ён паведаміў, што нікому з затрыманых у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках пакуль абвінавачанне не выстаўлена. Зараз ідуць допыты.
«Кандыдаты знаходзяцца ў адпаведных месцах. Падчас расследавання крымінальнай справы іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка», — заявіў Куляшоў.
Міністр нагадаў, што за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі было затрымана 639 чалавек, а ўсяго, паводле яго слоў, у акцыі ўдзельнічалі не больш за тры тысячы.
У Мінску тым часам ходзяць чуткі, што Някляеў нежывы, што ў яго не вытрымала сэрца.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН; МБ