Сябры АГП з Калінкавічаў прапануюць выключыць Раманчука з партыі

Источник материала:  
22.12.2010 12:52 — Новости Общества
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў патрабуюць выключыць былога кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука з шэрагаў партыі.

Сябры АГП з Калінкавічаў у сваёй заяве адзначаюць, што факт сустрэчы спадара Раманчука з Аляксандарам Лукашэнкам «можна расцэньваць як здраду інтарэсам партыі й дэмакратыі».

20 сьнежня Яраслаў Раманчук агучыў заяву, у якой усклаў адказнасьць за падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці на былых кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Віталя Рымашэўскага.

Дзяніс Рабянок, адзін з падпісантаў заявы, тлумачыць зварот тым, што 19 сьнежня ў выніку «брутальнага й нематывавана жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў галасаваньня пацярпела вялікая колькасьць людзей — людзі сталага веку, жанчыны, маладыя».

На думку падпісантаў, «усю паўнату адказнасьці за гэтыя незаконныя й антычалавечныя дзеяньні нясе вышэйшае кіраўніцтва краіны, і найперш прэзыдэнт Лукашэнка».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←В Петербурге протестуют против задержания в Минске россиян

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика