Павышаюць заробак настаўнікам фізкультуры

Источник материала:  
22.12.2010 10:13 — Новости Общества
У Беларусі педагогам фізічнай культуры і спорту бюджэтных арганізацый з 1 лістапада 2010 года павышана заработная плата.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 1833 ад 17 снежня 2010 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў.

У прыватнасці, на 25% павышаны тарыфныя аклады (стаўкі) работнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, што ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту.

Рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння зарплаты работнікаў, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

←У Брэсце палююць на ўдзельнікаў Плошчы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика