Вядучыя брытанскія акторы правялі пікет перад амбасадай Беларусі + фоты
Пікет салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі прайшоў перад беларускай амбасадай у Лёндане. Акцыя была арганізаваная праваабарончай арганізацыяй Index on Censorship і сабрала каля 50 чалавек.

Фота А. Сідзельнікава

Фота А. Белавокай

Фота А. Белавокай

Фота А. Белавокай

Фота А. Белавокай

Фота А. Белавокай

Фота А. Белавокай

Фота А. Белавокай

Фота А. Белавокай
На пікеце выступілі вядомы драматург Том Стопард і галівудзкі актор Іан МакКелен. Былі зачытаныя звароты некалькіх вядомых актораў і сцэнарыстаў у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Перадусім тэатральныя дзеячы патрабавалі ад беларускіх уладаў вызваленьня ўдзельнікаў Свабоднага тэатра.
Выступіла сястра кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі распаўсюдзілі заклік да правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў без удзела Аляксандра Лукашэнкі.
Перад гэтым у нядзелю перад амбасадай Беларусі прайшоў пікет салідарнасьці зь беларускай дэмакратычнай апазыцыяй, арганізаваны беларускай дыяспарай. Урад Вялікай Брытаніі асудзіў гвалт супраць удзельнікаў Плошчы з боку беларускіх спэцслужбаў.
Алесь Чайчыц, Лондан