Тры дні сур'ёзнай галалёдзіцы

Источник материала:  

Сёння ўдзень чакаецца вельмі кантраснае надвор'е, калі ў паўднёвай палове краіны тэмпература будзе дасягаць 0 градусаў, а на поўначы будуць гаспадарыць маразы да мінус 14, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Удзень у сераду на поўдні будзе ісці снег, мокры снег, галалёд, у асобных раёнах туман; а вось на поўначы холадна, але сонечна і ціха. Сапраўды складаныя ўмовы надвор'я "стартануць" у нас у чацвер. Уначы чакаецца мінус 4—11, на поўначы — 13—17, пры праясненнях да 20 марозу. Удзень — 3—10 марозу, па поўдні — 0—плюс 3. Паўсюдна будзе ісці снег, часам мокры снег, на поўдні мокры снег пачне чаргавацца з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. У пятніцу надвор'е яшчэ пагоршыцца. Уначы будзе 3—10 марозу, на поўдні — 0—плюс 2; удзень — ад мінус 2 да плюс 5, у паўночных раёнах Віцебскай вобласці — 3—5 марозу. У многіх раёнах мокры снег будзе пераходзіць у дождж. Амаль паўсюдна моцны галалёд, на дарогах галалёдзіца, месцамі туман. У суботу надвор'е сапсуецца канчаткова. Ужо паўсюдна мокры снег будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, моцны галалёд і галалёдзіца на дарогах. Уначы ад мінус 5 да плюс 2, удзень — ад 2 марозу да 5 цяпла. А вось у нядзелю чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра — на працягу сутак 4—11 марозу. Невялікі снег, месцамі мокры, на дарогах галалёдзіца. Згодна з папярэднімі прагнозамі, ужо ў панядзелак уначы будзе мінус 6—13, пры праясненнях да 18, удзень — 4—11 марозу.

Сяргей КУРКАЧ.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика