З Някляевым у ізалятары КДБ сустрэўся адвакат

Источник материала:  
21.12.2010 12:39 — Новости Общества

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў знаходзіцца ў ізалятары КДБ, паведаміла ягоны адвакат Тамара Сідарэнка.

«Мы ведаем, што ён сустракаўся з дзяжурным адвакатам, спадзяемся, што сёньня дазволяць і нам зь ім сустрэцца»,- сказала Інтэрфаксу Тамара Сідарэнка. Яна мяркуе, што спадар Някляеў мае патрэбу ў цёплых рэчах, бо «яго забралі з лякарні толькі ў коўдры».

Месцазнаходжаньне паплечніка У. Някляева Аляксандра Фядуты невядомае. Жонка Фядуты паведаміла, што, а 5-й раніцы 20 снежня яго запрасілі на гутарку ў КДБ, пасьля якой ён не вяртаўся. Яна спрабавала перадаць яму лекі, у якіх ён мае патрэбу, аднак іх у яе ні ў адным ізалятары не прынялі, спаслаўшыся на адсутнасць такога затрыманага.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Пекарский: у участников акции изъят целый арсенал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика