Мілінкевіч заклікае прыйсці на Акрэсціна
21.12.2010 12:47
—
Новости Общества
Прыйсьці сёньня, а 18-й гадзіне да турмы на Акрэсьціна заклікаў падчас прэсавай канфэрэнцыі лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.
Ён сказаў, што гэта зварот ня толькі да палітыкаў, а да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія мусяць гэтым паказаць сваю падтрымку кандыдатам у прэзыдэнты і ўдзельнікам акцыі 19 сьнежня, якія знаходзяцца за кратамі.
Паводле Мілінкевіча, такім чынам можна спыніць раскручваньне ўладамі махавіка рэпрэсій.
Ад імя штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Віктар Івашкевіч абвясьціў, што пачынаецца збор сродкаў для пацярпелых падчас падзеяў 19 сьнежня. Найперш гэтыя грошы пойдуць на аплату паслуг адвакатаў, сказаў Івашкевіч.
У прэсавай канфэрэнцыі бяруць таксама ўдзел Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Леў Марголін і Вячаслаў Сіўчык.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода