Дзеячы культуры заклікалі сабрацца а 18-й на Акрэсціна ў знак салідарнасці
21.12.2010 09:04
—
Новости Общества
Сёння вязні Акрэсціна могуць пачуць гучнае скандаванне "Жыве Беларусь".
А 18-й гадзіне на вуліцы Акрэсціна збяруцца грамадскія дзеячы, музыкі, пісьменнікі. Яны заклікаюць выказаць салідарнасць з затрыманымі за ўдзел у мірнай дэманстрацыі 19 снежня.
Са словаў Аляксандра Лукашэнкі, усяго было затрымана 639 асобаў. Міліцыя статыстыкі не давала.
20 снежня мінскія суды канвеерам разглядалі справы затрыманых. У большасці выпадкаў гэта адбывалася ў закрытым рэжыме.
Падзяліцца навіной:
Паводле радыё «Свабода»
Паводле радыё «Свабода»