Як звалі беларускага фотамастака, які пакідаў на здымках таемную манаграму "ЛД"?

Источник материала:  

Алесь Матафонаў працягвае паглыбляцца ў "лабірынты" гісторыі. На тэлеканале ЛАД з 18 снежня стартуе трэці сезон яго аўтарскай перадачы "Лабірынты". Сезон пачнецца цыклам перадач, прысвечаных гісторыі беларускага фотамастацтва.

Першы фільм з цыкла "Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва" прысвечаны пачатку і росквіту беларускай фатаграфіі. Аўтар праводзіць паралелі ў развіцці фатаграфічнай справы Парыжа, Масквы, Пецярбурга і Мінска. Гледачы даведаюцца пра загадкавую гісторыю першага вядомага фотаздымка ў Беларусі, які зрабіў Антон Прушынскі.

— Ідэя зрабіць цыкл фільмаў пра гісторыю беларускага фотамастацтва прыйшла не адразу, — прызнаецца "Звяздзе" аўтар, вядучы і рэжысёр праекта Алесь МАТАФОНАЎ. — Цягам двух гадоў я шмат падарожнічаў і рабіў здымкі — для сябе, пасля ў мяне ўзнікла ідэя высветліць, як нараджалася беларускае фотамастацтва. І калі я пачаў распрацоўваць гэтую тэму, быў прыемна здзіўлены: у Беларусі ёсць кім і чым ганарыцца. Напрыклад, працамі графа Бенядыкта Тышкевіча з сядзібы Вялае на Валожыншчыне, які быў вельмі таленавітым і цікавым фотамастаком. Але, на жаль, сёння малавядомым.

Як звалі беларускага фотамастака, які пакідаў на здымках таемную манаграму "ЛД"?Другі фільм раскажа пра віцебскага фатографа, які вынайшаў шторна-шчылінны затвор, Сігізмунда Юркоўскага. Юркоўскі, вядомы як аўтар партрэтаў мастака Ільі Рэпіна, стварыў славутую калекцыю фотаздымкаў гарадскога пейзажу Віцебска канца ХІХ стагоддзя.

Пра сенсацыю ў сусветнай фатаграфіі — знаходку фотаальбома беларускага графа Бенядыкта Тышкевіча ў Парыжскай антыкварнай краме, распавядзе трэці фільм цыкла. 86 яго фотаздымкаў, большая частка якіх зроблена ў Беларусі, захоўваюцца ў Музеі фатаграфіі Нісефора Ньепса ў Францыі. Аўтар праводзіць уласнае расследаванне творчай спадчыны графа і высвятляе, што часткова яна захавалася і ў Беларусі.

Апошняя, чацвёртая, серыя фільма прысвечана гісторыі таемнай манаграмы "ЛД", якую пакідаў на сваіх фотаздымках невядомы беларускі фотамастак ХХ стагоддзя. Двухгадовыя пошукі дазволілі адкрыць новае імя ў гісторыі айчыннай культуры. Ім аказаўся навуковец і педагог, вынаходнік і фатограф, першы ў Беларусі выкладчык тэарэтычнай і практычнай фатаграфіі Леў Дашкевіч.

Серыі новага сезона "Лабірынтаў" будуць выходзіць па суботах у ранішнім эфіры тэлеканала ЛАД.

Ілья ЛАПАТО.

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі.

←Дед Мороз как искусство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика