Яшчэ адно акно ў Еўропу

Источник материала:  

У Брэсце ўрачыста адкрылі першы пускавы комплекс транспартна-лагістычнага цэнтра "Брэст — Белмытнясэрвіс"

Рашэнне аб стварэнні згаданага цэнтра было прынята кіраўніком дзяржавы ў лютым 2008 года. Тады ж прадпрыемству "Белмытнясэрвіс" перадалі незавершанае будаўніцтва адміністрацыйна-бытавога корпуса і складскія памяшканні транспартнага прадпрыемства "Брэстгрузаўтасэрвіс". Была пастаўлена задача стварыць транспартна-лагістычны цэнтр да 1 студзеня 2011 года, адзначыў у сваёй прамове старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.

Яшчэ адно акно ў ЕўропуМесца аб'екта на вуліцы лейтэнанта Рабцава ў абласным цэнтры выбрана невыпадкова. Непадалёку праходзіць аўтатраса М1/Е30, якая з'яўляецца часткай ІІ трансеўрапейскага транспартнага калідора "Парыж—Берлін—Варшава—Мінск—Масква". Актуальнасць ТЛЦ нашмат узрасла пасля стварэння ў 2010 годзе мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Агульны рынак тавараў і паслуг, які стаў магчымым дзякуючы існаванню саюза, закранае так ці інакш інтарэсы 170 мільёнаў чалавек. І, вядома, усе ўдзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці хацелі б дастаўляць грузы своечасова, з мінімальнымі фінансавымі затратамі на перавозку, захаванне, карыстанне складамі, іншымі памяшканнямі. Усяму пералічанаму і паспрыяе новая структура.

Транспартна-лагістычны цэнтр будзе нават аказваць такія паслугі як кансалідацыя і дэкансалідацыя грузаў. Гэта значыць, спецыялісты падбяруць аднатыпныя грузы розных гаспадароў для перавозкі на адным транспартным сродку, і наадварот, раздзеляць груз аднаго перавозчыка і размяркуюць па розных транспартных адзінках, калі пунктаў прызначэння дастаўкі некалькі. І ўсё для таго, каб эканоміць сродкі і час перавозчыка. Ну і традыцыйныя паслугі (па паручыцельстве, папярэднім інфармаванні мытных органаў ЕС, выдачы адзінага адміністрацыйнага дакумента, аплаце мытных збораў) будуць аказваць цяпер на больш высокім тэхнічным узроўні.

Цэнтр аснашчаны найноўшымі тэхнічнымі сродкамі, падключаны да інфармацыйных ліній, якія дазволяць у рэжыме рэальнага часу абменьвацца звесткамі з пунктам мытнага афармлення "СЭЗ-Брэст".

Варта дадаць, што на ТЛЦ створана 19 новых рабочых месцаў, спецыялісты прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Пра гэта гаварылася падчас урачыстага адкрыцця аб'екта. Яшчэ гаспадары і госці мерапрыемства адзначалі высокі тэхнічны і тэхналагічны ўзровень лагістычных паслуг, якія пачалі аказваць на ТЛЦ. Знайшлося добрае слова і для будаўнікоў. Будаўнічы трэст № 8 Брэста правёў рэканструкцыю складоў, праклаў інжынерныя сеткі, узвёў сучасную кацельную, выканаў шэраг іншых работ у сціслыя тэрміны і якасна.

Больш за 130 патэнцыйных кліентаў з краін Еўрасаюза праявілі цікавасць да сэрвісных і мытных паслуг брэсцкага цэнтра. Гэта адзначыў у сваім інтэрв'ю пасля цырымоніі адкрыцця мытны аташэ Пасольства Бельгіі ў Расіі Поль Раас.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Дед Мороз как искусство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика