Выбары на Гродзеншчыне прайшлі спакойна, канструктыўна

Источник материала:  

Такую ацэнку дае старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Валерый САЎКО, зазначыўшы, што ніякіх эксцэсаў, якія б патрабавалі рэакцыі з боку праваахоўных органаў, не было.

Валерый Саўко зазначыў, што 19 снежня ў абласную выбарчую камісію паступілі тры скаргі. Адна — на тое, што не вельмі актыўна прыцягваецца да працы адзін з членаў участковай выбарчай камісіі. Паправілі сітуацыю. А ў двух іншых выпадках ставіліся пад сумненне вынікі папярэдняга галасавання. Разабраліся — ніякіх парушэнняў не было.

Пісьмовых прэтэнзій на працу ўчастковых выбарчых камісій ад назіральнікаў, у тым ліку і міжнародных, у абласную выбарчую камісію не паступала. Затое многія назіральнікі адзначалі на ўчастках атмасферу адкрытасці, ветлівасці, прыязнасці, паведаміў Валерый Саўко. Ён перакананы, што пры такім шырокім назіранні за выбарамі нейкія фальсіфікацыі, калі б яны мелі месца, абавязкова б выявіліся.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Дед Мороз как искусство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика