Прадказальнасць

Источник материала:  

Наведаў апоўдні шэраг выбарчых участкаў у Баранавічах і прыкмеціў, што людзі даволі актыўна ішлі галасаваць

Паспрабаваў пацікавіцца ў некалькіх выбаршчыкаў, за каго яны прагаласавалі, але людзі на пытанне адказвалі пытаннем: "А вы як думаеце?" ці "А для чаго вам гэта?"

Больш камунікабельнымі аказаліся Ігар і Таццяна Максімчыкі, якія прыйшлі на ўчастак з дочкамі і прагаласавалі за іх будучыню — за Беларусь. Сям'я, апусціўшы бюлетэні, не супраць была сфатаграфавацца.

На папярэдніх выбарах не было спісаў прагаласаваўшых датэрмінова, а на гэтых — на кожным участку можна было пазнаёміцца з колькасцю тых, хто прыйшоў галасаваць да 19 снежня.

ПрадказальнасцьНягледзячы на заклікі большасці кандыдатаў не ісці на датэрміновае галасаванне, працэнт тых, хто прагаласаваў, даволі высокі, хоць і разбежка істотная. Найбольш актыўна прагаласавалі (з 5 участкаў, якія я наведаў) на выбарчым участку №15, які знаходзіўся ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Тут датэрмінова аддалі свае галасы 45% выбаршчыкаў.

У экалагічнай гімназіі №3 гэты паказчык значна ніжэйшы (29%). Я спытаў у дырэктара гімназіі Уладзіміра Разумовіча, з чым звязана такая актыўнасць людзей, іх жаданне галасаваць да дня выбараў.

<І>— Я нікога не прымушаў галасаваць датэрмінова. Але калі людзі ідуць, а гэта закон дазваляе, то — калі ласка.

Нягледзячы на вялікую колькасць кандыдатаў у прэзідэнты, на даволі высокі напал (у параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі), перамога Аляксандра Лукашэнкі была прадказальнай. Засталося толькі дачакацца канчатковага выніку, каб убачыць, які працэнт галасоў набралі ўсе астатнія кандыдаты.

Не хацелася б паўтарацца, але адзначу, што апазіцыйныя кандыдаты дзейнічалі больш эмацыянальна, чым прадумана. А перамога куецца не на плошчах, а на выбарчых участках — у галовах людзей.

Сымон Свістуновіч. Фота аўтара.

←Дед Мороз как искусство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика