Лукашэнка: І калі я ў свайго народа ўзяў хоць паўмільёна — каб у мяне і галава, і гэтыя рукі адваліліся
— заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на
Лукашэнка адзначыў, што ў апошнія дні перад выбарамі на яго была «арганізаваная фашысцкая атака». «Якая была хлусня. Нібыта Лукашэнка мае фонды прэзідэнта, называліся розныя лічбы. Так, у нас ёсць фонды прэзідэнта — фонд падтрымкі таленавітай моладзі, студэнтаў, фонд па выплаце стыпендый асабліва адораным вучоным, рэзервовы фонд прэзідэнта ў бюджэце. Дык яны ж абсалютна на вачах. Як іх ліквідаваць?» — сказаў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што за кошт рэзервовага фонду прэзідэнта ў бюджэце
«мы пажары тушылі ў Расіі».«У сябе, не дай Бог, нейкія надзвычайныя абставіны, у загашніку нейкія грошы ёсць. Але народ гэтага не ведае. Яны гаварылі аб фондах, як аб асабістых фондах прэзідэнта. Мяне адзінае вось гэта заўсёды раніць. Я ніколі чужога не браў. Я сваімі рукамі і галавой імкнуўся зарабляць сабе на жыццё. Я ніколі не ашукваў свой народ. Я народу толькі рабіў дабро. Я ў гэтую скарбонку пастаянна прыносіў, і першы мой узнос быў той мільярд долараў, калі я поўзаў на каленях за Ельцыным, у яго таксама была цяжкая сітуацыя, і прасіў спісаць гэты доўг, бо няма ў беларусаў грошай яго заплаціць. І я дамовіўся, і гэта была мая асабістая настойлівая ініцыятыва.
Я тым мільярдам акупіў усю сваю дзейнасць прэзідэнта на стагоддзі, колькі я буду тут прэзідэнтам», — заявіў Лукашэнка.Лукашэнка падкрэсліў, што «ніколі гэты плод не сарву, які б ён ні быў салодкі». «У мяне былі спакусы не адзін дзясятак разоў. Я б мог быць мільянерам або нават мільярдэрам, але я заўсёды памятаў, што мяне абралі прэзідэнтам у той жабрацкай гаротнай у
«Дасведчаныя людзі ведаюць, што немагчыма нават мільён сёння схаваць на рахунках, каб на Захадзе тыя, каму трэба, не ведалі аб гэтым. А тут 15 вагонаў купюр схавана, і ніхто знайсці не можа. Нават у Расіі, калі б захацеў прэзідэнт выкрасці дзевяць мільярдаў, не змог бы гэтага зрабіць, і гэта ў найбагацейшай Расіі. А у нас? Дзе можна выкрасці, на чым? Людзі майго ўзроўню крадуць, перш за ўсё, на прыватызацыі», — сказаў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што выкрасці чыноўнікі могуць, калі ідзе маштабная прыватызацыя і чыноўнікі яе падтрымліваюць актыўна. «Вось там чакайце крадзяжу і карупцыі, таму што ўласнасць заўсёды ацэньваецца рыначным чынам — ад балды. Хто можа сказаць, колькі сёння каштуе тое ці іншае прадпрыемства, хто можа палічыць? Ніхто. У нас што, ішла маштабная прыватызацыя? У нас што, бязмерна пампуецца газ і нафта, што можна так ці інакш выкрасці? Што ты выкрадзеш ад тэлевізара, трактара і аўтамабіля? Вырабіў, прадаў. Ты мізэрны прыбытак забярэш у народа? Дык не атрымаецца», — заявіў ён.
БелаПАН