Па факце «масавых беспарадкаў» у Мінску распачата крымінальная справа

Источник материала:  
20.12.2010 07:10 — Новости Общества
Арганізатары акцыі пратэсту апазіцыі, якая прайшла ў Менску вечарам 19 снежня будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Як паведаміў у эфіры Першага нацыянальнага канала міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, заведзена крымінальная справа па артыкуле 293 КК (масавыя беспарадкі). Яе максімальная санкцыя — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Міністр заявіў, што затрыманыя «дастатковую"колькасць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі. У ёй пацярпела больш за 30 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія шпіталізаваны з рознымі траўмамі. У іх пераломы рук, ног, насоў, збітыя іншыя часткі цела.

Разбіта чатыры відэакамеры МУС, адна выкрадзена.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Ярмошына: Калі жанчына ва ўзросце ідзе на плошчу, значыць, у яе штосьці з інтэлектам не ў парадку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика