Першая сустрэча. Усе, хто звяртаецца на сумесны пошукавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” “Помні імя сваё”, не толькі просяць знайсці родных, блізкіх, знаёмых, каханых

Источник материала:  
Першая сустрэча. 
Усе, хто звяртаецца на сумесны пошукавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” “Помні імя сваё”, не толькі просяць знайсці родных, блізкіх, знаёмых, каханых

Яны раскрываюць душу, дзеляцца думкамі, перажываннямі, разумеючы, што іх адкрытасць і шчырасць знойдзе водгук у нашых чытачоў і радыёслухачоў. Яны спадзяюцца на станоўчыя вынікі сваіх пошукаў, сваёй шчырасці. Вось і жыхарка Лідскага раёна Ніна Адамаўна Мурына (у дзявоцтве Харошка) верыць у тое, што знойдзе свайго добрага знаёмага.

— “Народную газету” я выпісваю амаль з першага яе нумара. Падабаюцца ўсе публікацыі. Асобна хачу сказаць аб праекце “Помні імя сваё”. Які ён цікавы і патрэбны, — падзялілася Ніна Адамаўна. — Чытаючы чужыя гісторыі пра знаёмствы, сустрэчы і расставанні, міжволі ўспамінаеш свае. Пра адну з іх, першую ў сваім жыцці, я таксама хачу расказаць.Адбывалася гэта ў красавіку далёкага 1955 года. Ніне тады было 17 гадоў, яна заканчвала дзясяты клас. Цудоўная пара летуценнай маладосці, калі светла глядзіцца ў будучыню і здаецца, што ўсё атрымаецца. Дзяўчына тады патрапіла на вяселле. Там і адбылася памятная сустрэча.— Мяне запрасілі з боку жаніха, — успамінае чытачка. — А ён быў з боку нявесты. Вяселле, як звычайна ў той час, пачыналася ў маладой, у вёсцы Валяр’яны, што на паўдарозе ад Мінска да Слуцка. Першую скрыпку, як кажуць, на вяселлі іграе моладзь. І вось нас пасадзілі за стол: з аднаго боку дзяўчат, а насупраць хлопцаў. Жанчына, якая падышла ззаду, ціхенька прапанавала мне прычапіць кветку на лацкан пінжака прыгожаму хлопцу, які, праўда, сядзеў не зусім насупраць. Так утварыліся пары маладых людзей, і я пазнаёмілася з Леанідам КУЗЬМІЦКІМ.На вяселлі было весела: спявалі, танцавалі, жартавалі. Потым пераехалі ў дом маладога ў вёску Балотчыцы Слуцкага раёна. Дарэчы, гэта была родная вёска Ніны. Увесь час маладая пара была разам. А пасля вяселля пачалася перапіска. Лісты, поўныя маладых мар і жаданняў, ляцелі ў Балотчыцы з вёскі Хатляны Уздзенскага раёна.— Яго пісьмы заўжды было цікава чытаць, — працягвае Ніна Адамаўна. —  А ў другім па ліку на асобным лістку былі вось такія радкі, якія запомніліся мне на ўсё жыццё:Праляцела нямала ўжо часу,А пісьма ўсё няма і няма.Няўжо не дайшло адрасатуЦі слоў адпісаць не знайшла?Гэта думка мяшала мне думаць,Смутак думкі мае ахінаў,Неяк дзіўна тады паглядзела,Як з Балотчыц дамоў ад’язджаў.Паштальёна я нейк дачакаўся,Што любіў ён са мнойжартаваць:“Недзе пішуць яшчэ, не сумуйце”.Дык пара ж, я кажу, напісаць.Дастае ён заветныя словы,Што ўзрадуюць, веру, мяне,І вясёлы, з шчаслівай усмешкай,Ён пісьмо мне у рукі дае.І гэта пісьмо я чытаюНе другі і не трэці ўжо раз,Дарагія заветныя словы,Што плывуць паміж сэрцаў ад нас.Але перапіска спынілася. Як прызнаецца Мурына, па яе віне. — Пра Лёню я ведаю няшмат. Што праходзіў ваенную службу на поўначы, потым, напэўна, была вучоба. Нейкі час ён працаваў на беларускім радыё. Даводзілася чуць перадачы, якія ён вёў. Жыў у Мінску. Спадзяюся, і зараз жывы і здаровы, — дадае Ніна Адамаўна. — Хочацца калі не сустрэцца, то хоць паразмаўляць па тэлефоне, даведацца пра яго лёс. Вельмі спадзяюся, што з дапамогай праекта “Помні імя сваё” Лёня прачытае ці пачуе свае радкі і ўспомніць, каму іх адрасаваў. Калі пажадае, няхай адгукнецца.Мы з калегамі таксама спадзяёмся, што Леанід Кузьміцкі адгукнецца, і яго даўняя знаёмая абавязкова даведаецца пра лёс сябра і раскажа пра сваё жыццё.

Шукаю цябе...

“Мой бацька Антон Іванавіч САЛЕНІК, ураджэнец вёскі Дзягільна Дзяржынскага раёна, працаваў у МТС у горадзе Дзяржынску трактарыстам, быў партыйны. Затым яго паслалі на працу ў Заходнюю Беларусь. Мая маці Вікторыя Емяльянаўна Саленік (Дарагуш) па невядомай прычыне сабрала нас, чацвярых дзяцей, і адвезла да бацькі, а сама вярнулася дадому. У хуткім часе пачалася вайна. Што здарылася з бацькам, не ведаем. Мы засталіся сярод чужых людзей, але шчыра ўдзячны гэтым людзям. Яны дапамаглі нам выжыць у той суровы цяжкі час. Затым прыехала маці і забрала нас. Як мы жылі, маці прасіла лепш не ўспамінаць. Самае галоўнае, хачу даведацца пра жанчыну, якая выратавала мяне, калі загінуў бацька. Дзякуючы ёй я выжыла і жыву зараз. Прозвішча гэтай жанчыны, здаецца, КАВАЛЬЧУКОВА, імя Лёдзя ці Ліда. Святлана Антонаўна Штумпф (Саленік), Мінск”.“Мой дзядуля Іосіф Каспяровіч у 20-я гады мінулага стагоддзя служыў у Гродне. Закахаўся там у прыгажуню, якую пасля заканчэння тэрміну службы прывёз на сваю малую радзіму, у Кіраўскі раён. Па ўсім было відаць, прыгажуня, а гэта мая бабуля, хутка прывыкла на новым месцы і добра сябе там адчувала. Толькі вось сувязь з роднымі была страчана. Хачу даведацца пра сваякоў бабулі Караліны Іванаўны ЛІПІЦКАЙ. Ігар Людвігавіч Каспяровіч, Слонім”. “Шукаю Святлану Віктараўну БАЛБАСЁВУ, прыкладна 1965—1966 года нараджэння, і дачку, якая нарадзілася ў 1988—1989 годзе. Вось і ўсё, што  магу сказаць пра сям’ю, якая  не склалася. Святлана з дачкой прыязджала на завод, дзе я працаваў ахоўнікам, але размова ў нас не атрымалася. Затым  прыязджаў яе брат, які  мне нават “добры дзень” не сказаў. Пасля гэтага больш за сем гадоў прайшло, і я нічога не ведаю пра іх лёс. Святлана, магчыма, выйшла замуж і памяняла прозвішча. Вельмі прашу: знайдзіце яе, а таксама дачку. Хачу з імі сустрэцца і папрасіць прабачэння. Георгій Аляксеевіч Галанаў, Харкаўская вобласць (Украіна)”.“Дапамажыце знайсці сяброўку маладосці Алену Мікалаеўну НЯМІРКА (прозвішча дзявочае), 1957 года нараджэння. У 1976—1977 гадах мы з Аленай працавалі ў магазіне на вуліцы Валгаградскай у Мінску. З таго часу не бачыліся больш за 30 гадоў, а вельмі хочацца сустрэцца. Родам яна з Дзяржынскага раёна, жыве хутчэй за ўсё ў Мінску. Галіна Пятроўна Аўсіевіч (Лапо), Бялынічы”.“Мы з Таісай Емяльянаўнай КАСЦЮКЕВІЧ (прозвішча дзявочае), прыкладна 1937 года нараджэння, жылі па суседстве ў Пінску, вучыліся ў адным класе, вельмі сябравалі. Пасля заканчэння сямігодкі яна паступіла ў фінансава-крэдытны тэхнікум,  я — у педагагічнае вучылішча. У 1955 годзе я з бацькамі паехала з Пінска. Некалькі гадоў з Таісай перапісваліся, а потым страцілі сувязь. Ведаю, што ў 1960-м яна працавала ў адным з банкаў у Магілёве. Валянціна Іосіфаўна Марчанка (Гарбуз), Свіслач”.

...І знаходжу

 

Уладзімір Рыгоравіч Дайнэка з Баранавіч шукаў Валянціну Іванаўну Дайнэка (Панчанка), якую не бачыў больш за 40 гадоў. Валянціна Іванаўна знайшлася. Гамяльчанін Пётр Сцяпанавіч Каранчук шукаў Уладзіміра Іванавіча Ранчынскага і Уладзіміра Сямёнавіча Чэчку, разам з якімі служыў у арміі. Шмат гадоў яны не бачыліся, не ведалі адзін пра аднаго. Таварышы па службе знайшліся. Кацярына Антонаўна Кароль з Кустаная шукала ў Беларусі  стрыечную сястру Валянціну Міхайлаўну Дзяленду і  брата Івана. Родныя знайшліся. У пошуку дапамагла Таццяна Аляксандраўна Абрамчык з Асіповіч, за што мы ёй вельмі удзячны. Валянціна Міхайлаўна Мізнёва са Светлагорска шукала Валянціну Мікалаеўну Жывадрову, сувязь з якой была даўно страчана. Сяброўка знайшлася.. Іосіф Міхайлавіч Місюра са Стаўбцоўшчыны шукае выпускнікоў Сарасецкай школы Бераставіцкага раёна, 1980 года выпуску. Адгукнулася Галіна Іосіфаўна Аўдзей. Пошук выпускнікоў працягваецца. Жыхарка Віцебска Ала Паўлаўна Шакінка хацела даведацца пра лёс Уладзіміра Іванавіча Саўчанкі. Просьба жынчыны выканана. Аліна Іванаўна Бондарава (Шчарбіцкая) з Полацка шукала Валянціну Зайцаву, Кацярыну Кузняцову і іншых сябровак, разам з якімі вучылася ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце. Спачатку знайшлася Кацярына Васільеўна Кузняцова, а з яе дапамогай і Валянціна Зайцава. Пошук іншых сябровак працягваецца. Валянціна Паўлаўна Церах з Буда-Кашалёўскага раёна шукала брата Міхаіла Паўлавіча Болбаса. З дапамогай Тамары Іванаўны Верас (вялікая ёй падзяка) брат знайшоўся. Марыя Сцяпанаўна Касачова (Новік) са Жлобіна хацела знайсці стрыечную сястру Нэлі Адамаўну Жураўскую, з якой ніколі не бачылася. Яе мара збылася. Хутка Нэлі Адамаўна і яе сям’я пазнаёмяцца з вялікай раднёй.

Радавыя Перамогі

“Мой бацька Платон Піліпавіч НАЗАРАНКА нарадзіўся ў вёсцы  Запрудаўка. Затым сям’я пераехала ў іншае месца ў Лоеўскім  раёне. З Гомельшчыны ён і быў накіраваны на фронт. Дзядзька Іван Фёдаравіч РАБЯНОК да вайны вучыўся ў Ленінградзе, хацеў стаць медыкам. Другі дзядзька Дзямід Фёдаравіч РАБЯНОК перад вайной быў прызваны на службу ў армію. Усе трое дадому пасля вайны не вярнуліся. Яшчэ хачу даведацца пра ваенны лёс бацькі майго мужа Івана Канстанцінавіча МАНКЕВІЧА. Марыя Платонаўна Манкевіч, Гомель”.

“Шукаем звесткі пра ваенны лёс Васіля Уладзіміравіча ДЗЕРКАЧА. Яго прыёмныя бацькі да вайны жылі пад Мінскам, былі настаўнікамі. В.У. Дзяркач — бацька маёй старэйшай сястры, не вярнуўся з фронту. Людміла Георгіеўна Тумашэнка, Наваполацк”.

Радыёпраграма “Помні імя сваё” выходзіць у эфір на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю ў 18.00 і ў сераду ў 21.00.
←Если интуиция не подсказывает, как поступить в том или ином случае,  лучше обратиться к специалисту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика