Віншаванне Прэзідэнта

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча з 80-годдзем з дня заснавання аркестра.

"Творчасць вашага славутага калектыву ўвабрала ў сябе самыя лепшыя традыцыі і дасягненні беларускага мастацтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што творчая дзейнасць аркестра і далей будзе такой жа плённай і паспяховай, напоўненай няспынным мастацкім пошукам, новымі дасягненнямі, цікавымі канцэртнымі праграмамі і ўвагай удзячнай публікі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву здароўя, творчых поспехаў, невычэрпнага натхнення, шчасця і добрага настрою.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Законы привлекательности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика