Вучоныя выдалі пашпарты беларускім дубам

Источник материала:  

Як паведаміў карэспандэнт агенцтва "Мінск—Навіны", дырэктар Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кавалевіч расказаў, што праведзена генетычная пашпартызацыя дуброў рэспублікі. Прычынай пачатку паўсюдных даследаванняў стала праблема ўсыхання каштоўных дрэў.

— Мы вызначылі 14 мацярынскіх ліній беларускіх дубоў. З іх 5 асноўных, унікальных па сваіх генетычных характарыстыках, — патлумачыў Аляксандр Іванавіч. Гэтыя звесткі дапамогуць выбіраць найбольш каштоўны пасадачны матэрыял для закладкі новых лясных насаджэнняў. Выкананая вучонымі праца дапаможа захаваць беларускія дубровы.

Ірына ЮДЗІНА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←Законы привлекательности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика