Беларусы з усіх сацыяльных інстытутаў найбольш давяраюць Прэзідэнту

Источник материала:  

Сярод палітычных партый, грамадскіх, рэлігійных арганізацый высокі ўзровень даверу ў насельніцтва мае царква — 72,5% (у 2009 годзе — 78%).

Не карыстаюцца даверам у грамадзян перш за ўсё апазіцыйныя партыі — 66% адмоўных адказаў (за год доля грамадзян, якія далі негатыўныя ацэнкі, павялічылася на 9%) і прафсаюзы, якія не ўваходзяць у ФПБ, — 46% (47%).  

Як вы ацэньваеце палітычную абстаноўку ў Беларусі?

(у % ад колькасці апытаных)  

Беларусы з усіх сацыяльных інстытутаў найбольш давяраюць Прэзідэнту

Сярод праваахоўных, сілавых, кантралюючых, судовых органаў рэспублікі найбольшым даверам у грамадзян карыстаецца армія — 75% (год назад 82%). Далей ідзе Дзяржаўны пагранічны камітэт — 68% (у 2009 годзе — 73%).

За апошні год узровень даверу органам улады практычна не змяніўся. Найбольшы паказчык даверу Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь — 77,5%. Далей ідуць урад (Савет Міністраў) — 70% рэспандэнтаў, парламент (Нацыянальны сход) — 67,5%, мясцовыя органы ўлады — 56,5%.

Высокі ўзровень даверу кіраўніку дзяржавы пацвярджаюць наступныя звесткі. Большасць насельніцтва (77%) лічыць, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Рэспубліка Беларусь развіваецца ў правільным кірунку. Сцвярджаюць, што дзейнасць цяперашняга Прэзідэнта адпавядае іх інтарэсам, 75% рэспандэнтаў.

Ул. інф.

←Законы привлекательности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика