Прагулка па лязе?

Источник материала:  

Апошні тыдзень перад выбарамі — апошняя магчымасць кандыдатам у прэзідэнты пакінуць пра сябе добрыя ўражанні ў выбаршчыкаў. Прынамсі, многія з іх ездзяць па гарадах, каб сагітаваць сагітаваных. Відаць, у такім асяроддзі, калі вакол група прыхільнікаў, дыхаецца лягчэй. Гэта — асабістае ўражанне ад такіх сустрэч. Справа не ў тым, хто з іх больш разумны ці больш абаяльны (для жанчын, якіх у краіне — большасць, вельмі важны крытэрый). Справа ў атмасферы, якая ствараецца ў памяшканні, дзе асобы ператвараюцца ў натоўп. Звычайны голас становіцца крыкам, адказы — заклікамі, і разумныя людзі міма сваёй волі пачынаюць рухацца ў нейкім іншым рытме, які задаецца лідарам. Між тым, пра заклікі. "Я свой выбар зрабіў, усе разам за мной на плошчу", — кажа адзін з прэтэндэнтаў.

— Навошта?

— Таму што разам!

Дзе логіка? У яе пошуках я звярнулася да знаёмых і не вельмі людзей з самага рознага сацыяльнага асяроддзя.

Мікалай Васільевіч, рабочы "Гомсельмаша": Калі ў пачатку 90-х былі такія крыкуны ва ўладзе, наш завод стаяў, мы па некалькі месяцаў не працавалі. А цяпер камбайны вырабляем, без працы не сядзім, грошы зарабляем. Пра якую плошчу можа ісці размова — каб вярнуць зноў тыя часіны, калі мы былі нікому не патрэбны?

Калі ў пачатку 90-х былі такія крыкуны ва ўладзе, наш завод стаяў, мы па некалькі месяцаў не працавалі. А цяпер камбайны вырабляем, без працы не сядзім, грошы зарабляем. Пра якую плошчу можа ісці размова — каб вярнуць зноў тыя часіны, калі мы былі нікому не патрэбны?

Максім, студэнт ГДТУ імя Сухога: Я выпускнік і спадзяюся, што атрымаю размеркаванне тут, у Гомелі. Мы з жонкай зараз чакаем дзіця і спадзяёмся атрымаць крэдыт на кватэру. Для мяне важная стабільнасць у сваім асабістым жыцці, мне сацыяльныя "землятрусы" не патрэбны. Мае старэйшыя таварышы, якія ажаніліся раней, ужо абстаўляюць мэбляй свае кватэры, а калі зменіцца ўлада і зламаецца сістэма крэдытавання, то што я атрымаю ў бліжэйшай перспектыве?

Я выпускнік і спадзяюся, што атрымаю размеркаванне тут, у Гомелі. Мы з жонкай зараз чакаем дзіця і спадзяёмся атрымаць крэдыт на кватэру. Для мяне важная стабільнасць у сваім асабістым жыцці, мне сацыяльныя "землятрусы" не патрэбны. Мае старэйшыя таварышы, якія ажаніліся раней, ужо абстаўляюць мэбляй свае кватэры, а калі зменіцца ўлада і зламаецца сістэма крэдытавання, то што я атрымаю ў бліжэйшай перспектыве?

Вольга, студэнтка ГДУ імя Скарыны: Што вы, якая плошча! Я ведаю некаторых з тых, хто збіраецца на плошчу. Яны ж становяцца нейкімі ашалелымі, калі з імі заходзіць размова пра палітыку. Магчыма, яны могуць прыдумаць нейкую правакацыю. І я веру, што там могуць быць і петарды, і выбуховыя прылады. Я не хачу аказацца зажатай паміж міліцыяй і натоўпам гэтых, у якіх вочы гараць.

Што вы, якая плошча! Я ведаю некаторых з тых, хто збіраецца на плошчу. Яны ж становяцца нейкімі ашалелымі, калі з імі заходзіць размова пра палітыку. Магчыма, яны могуць прыдумаць нейкую правакацыю. І я веру, што там могуць быць і петарды, і выбуховыя прылады. Я не хачу аказацца зажатай паміж міліцыяй і натоўпам гэтых, у якіх вочы гараць.

Міхаіл Іванавіч, настаўнік фізкультуры: Я чытаў у інтэрнэце, што за тое, каб выйсці на плошчу, студэнтам сталічных ВНУ прапануюць грошы. Не ўяўляю, як можна ўзяць гэтыя грошы і за іх прадаць усю сваю будучыню. Мне здаецца, там збяруцца толькі тыя, каму заплацяць гэтыя кандыдаты, і гэта будуць нейкія рэшткі з тых грантаў, якія яны прысвояць сабе. Я ўвогуле не хацеў бы ўдзельнічаць у нечым такім, што прадаецца ці купляецца.

Я чытаў у інтэрнэце, што за тое, каб выйсці на плошчу, студэнтам сталічных ВНУ прапануюць грошы. Не ўяўляю, як можна ўзяць гэтыя грошы і за іх прадаць усю сваю будучыню. Мне здаецца, там збяруцца толькі тыя, каму заплацяць гэтыя кандыдаты, і гэта будуць нейкія рэшткі з тых грантаў, якія яны прысвояць сабе. Я ўвогуле не хацеў бы ўдзельнічаць у нечым такім, што прадаецца ці купляецца.

Дзяніс, прадпрымальнік: Чаму я буду тусавацца на плошчы з гэтымі малалеткамі? Іх жа выкарыстоўваюць як расходны матэрыял у сваіх палітычных мэтах. Я б увогуле не пускаў туды тых, хто маладзей за 30 гадоў. Няхай спачатку вывучацца, вызначацца з нейкімі прыярытэтамі ў жыцці, займеюць дзяцей і падумаюць пра іх будучыню. І потым, узважыўшы ўсе "за" і "супраць" — выходзяць. У іх жа каша ў галаве, а ў іншым месцы — прага прыгод, вось яны і ідуць. А нейкія дзядзькі з задавальненнем іх выкарыстоўваюць.

Чаму я буду тусавацца на плошчы з гэтымі малалеткамі? Іх жа выкарыстоўваюць як расходны матэрыял у сваіх палітычных мэтах. Я б увогуле не пускаў туды тых, хто маладзей за 30 гадоў. Няхай спачатку вывучацца, вызначацца з нейкімі прыярытэтамі ў жыцці, займеюць дзяцей і падумаюць пра іх будучыню. І потым, узважыўшы ўсе "за" і "супраць" — выходзяць. У іх жа каша ў галаве, а ў іншым месцы — прага прыгод, вось яны і ідуць. А нейкія дзядзькі з задавальненнем іх выкарыстоўваюць.

Галіна Сяргееўна, медыцынская сястра: Я пажыла ўжо на свеце, бачыла і чэргі ў крамах, і пустыя паліцы ў іх. Памятаю і тое, як кватэру трэба было чакаць усё жыццё і амаль што да старасці жыць у інтэрнаце з дзецьмі. Зараз неяк лягчэй. І пытання не стаіць, каб ісці на плошчу — навошта? Вы ж узгадайце — заробак быў і 15 і 20 долараў — а цяпер? Вядома, тыя, каму хочацца ўсё і адразу — па ўзмаху чароўнай палачкі — могуць ісці на плошчу і наіўна думаць, што за гэты выхад на іх зваляцца ўсе еўрапейскія даброты і куча грошай. Дык такога ж не бывае! Каб дасягнуць таго ўзроўню, які ў нас ёсць цяпер, як мы працавалі апошнія гады! Калі будзем працягваць працаваць, узровень будзе далей павышацца. Страчваць гэта ўсё, каб пачынаць наноў, — як мінімум неразумна.

Я пажыла ўжо на свеце, бачыла і чэргі ў крамах, і пустыя паліцы ў іх. Памятаю і тое, як кватэру трэба было чакаць усё жыццё і амаль што да старасці жыць у інтэрнаце з дзецьмі. Зараз неяк лягчэй. І пытання не стаіць, каб ісці на плошчу — навошта? Вы ж узгадайце — заробак быў і 15 і 20 долараў — а цяпер? Вядома, тыя, каму хочацца ўсё і адразу — па ўзмаху чароўнай палачкі — могуць ісці на плошчу і наіўна думаць, што за гэты выхад на іх зваляцца ўсе еўрапейскія даброты і куча грошай. Дык такога ж не бывае! Каб дасягнуць таго ўзроўню, які ў нас ёсць цяпер, як мы працавалі апошнія гады! Калі будзем працягваць працаваць, узровень будзе далей павышацца. Страчваць гэта ўсё, каб пачынаць наноў, — як мінімум неразумна.

Уладзімір, спецыяліст у сферы камп'ютарных тэхналогій: Не на плошчах робіцца палітыка — час памеранцавых рэвалюцый прайшоў. Важна, як ставяцца да нашай краіны знешнія сілы. А сёння знешнія сілы згодны з тым, што Беларусь развіваецца, і развіваецца нядрэнна. Зараз апазіцыя засталася без падтрымкі як з Еўропы, так і з Расіі. Ніводны кандыдат ні праеўрапейскі, ні пракрамлёўскі. Гэта сігнал пра тое, што суседнія краіны гатовыя супрацоўнічаць з тым кіраўніком дзяржавы, які зараз ёсць. Між іншым, і яны прыглядаюцца да вопыту Беларусі з нашай сістэмай гаспадарання. Бо паглядзіце, што адбываецца ў многіх еўрапейскіх краінах, якія цяпер ахопленыя крызісам. А Расія, якая мае звышдаходы, дапусціла такое расслаенне грамадства. Эканамічна і палітычна Беларусь праходзіць сёння паміж гэтымі дзвюма небяспекамі па лязе нажа. А тыя, хто збіраюцца на плошчы, проста хочуць спіхнуць краіну ў нейкую з небяспек — ці то злева, ці то справа.

Не на плошчах робіцца палітыка — час памеранцавых рэвалюцый прайшоў. Важна, як ставяцца да нашай краіны знешнія сілы. А сёння знешнія сілы згодны з тым, што Беларусь развіваецца, і развіваецца нядрэнна. Зараз апазіцыя засталася без падтрымкі як з Еўропы, так і з Расіі. Ніводны кандыдат ні праеўрапейскі, ні пракрамлёўскі. Гэта сігнал пра тое, што суседнія краіны гатовыя супрацоўнічаць з тым кіраўніком дзяржавы, які зараз ёсць. Між іншым, і яны прыглядаюцца да вопыту Беларусі з нашай сістэмай гаспадарання. Бо паглядзіце, што адбываецца ў многіх еўрапейскіх краінах, якія цяпер ахопленыя крызісам. А Расія, якая мае звышдаходы, дапусціла такое расслаенне грамадства. Эканамічна і палітычна Беларусь праходзіць сёння паміж гэтымі дзвюма небяспекамі па лязе нажа. А тыя, хто збіраюцца на плошчы, проста хочуць спіхнуць краіну ў нейкую з небяспек — ці то злева, ці то справа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Личный выбор Дорофеева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика