Курс беларускага рубля да кошыка валют у бліжэйшы час значна не зменіцца
17.12.2010
—
Новости Общества
Такі прагноз у размове з карэспандэнтам БЕЛТА зрабіла старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова. Яна прымала ўдзел у адзіным дні інфармавання "Беларусь — сацыяльная дзяржава: асноўныя вынікі развіцця ў 2006-2010 гадах" у Віцебску.
"Кошык валют, у які ўваходзяць еўра, долар, расійскі рубель, пакуль змяняцца не будзе. У першым квартале 2011 года ён таксама застанецца ранейшым. Стан беларускай эканомікі дае магчымасць быць у гэтым упэўненымі", — лічыць Надзея Ермакова.