На выхадныя сур'ёзныя снегапады, а ўначы да мінус 20

Источник материала:  

У пятніцу, пад уплывам павышанага ціску, чакаецца без ападкаў, толькі месцамі ў Гомельскай вобласці магчымы невялікі снег, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

А вось у суботу чарнаморскі цыклон прынясе сур'ёзныя снегапады, на ўсходзе краіны чакаецца даволі моцны снег і мяцеліца. Уначы будзе мінус 7—14, на паўночным захадзе пры праясненнях да 16—20 марозу, удзень — мінус 5—12 градусаў. У нядзелю будзе яшчэ паўсюдна снежыць, але ўжо не так моцна. На дарогах месцамі галалёдзіца. Уначы мінус 7—14, пры праясненнях — да 20, удзень — 6—13 марозу.

У пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю Беларусі завітае больш цёплае паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы. Зноў будзе ісці снег. У аўторак ападкі ў паўднёвых раёнах могуць быць ужо ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Таму там магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра пачне павялічвацца. У аўторак уначы 5—12 марозу, удзень — мінус 1—6 градусаў, на поўдні краіны — каля 0.

Сяргей КУРКАЧ.

←Личный выбор Дорофеева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика