Колькі каштуе краіне КДБ? – $80 мільёнаў у год!

Источник материала:  
16.12.2010 13:41 — Новости Общества

Услед за падлікамі, у якую суму для краіны абыходзіцца прэзідэнт і структуры, якія забяспечваюць яго дзейнасць, nn.by прааналізавала выдаткі на ўтрыманне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Для параўнання мы ўзялі рэспубліканскія бюджэты Беларусі за 2009, 2010 і 2011 гады.

Колькі каштуе краіне КДБ? –  мільёнаў у год!
Бюджэт КДБ 2009-2011 гг.

Гэты год можна назваць крызісным для КДБ – афіцыйнае фінансаванне скарацілася на 25%. Праўда, ўжо з наступнага года колькасць грошай, атрыманых арганізацыяй, вернецца на ранейшы ўзровень – $87 мільёнаў.

Бюджэт КДБ складана назваць празрыстым – каля 80% выдаткаў уцякаюць у падраздзел у раздзел “Судовая ўлада, праваахоўчая дзейнасць і забеспячэнне бяспекі”. Застаецца прасачыць лёс астатніх $15-20 мільёнаў. Каля паловы з іх трапляе на сацыяльныя праекты КДБ. Мала таго што спецслужба выдаткоўвае каля $5 мільёнаў на адукацыю сваіх супрацоўнікаў, дык яшчэ

$4 мільёны аддаецца на “медыцынскую дапамогу насельніцтву”! Звяртаем увагу, КДБ дапамагае не сваім супрацоўнікам, а насельніцтву. Што за сакрэтныя шматмільённыя клінікі для пацярпелых?

З 2010 года ў бюджэце КДБ з’явіўся новы від выдаткаў – навуковыя даследаванні. Прычым не абы-якія, а фундаментальныя! На іх кожны год цяпер выдзяляецца каля $50 тысяч. Забеспячэнне мабілізацыі – яшчэ каля $70 тысяч.

Вайны няма, а мабілізацыя праводзіцца…

Нарэшце, міжнародная дзейнасць спецслужбы вымагае яшчэ каля $2-3 мільёнаў, большая частка з якіх выдзяляецца на ўтрыманне прадстаўніцтваў за мяжой.

Падзяліцца навіной: 
Віталь Несцераў

←Беларусь рассчитывает на пересчет цены на российский газ на 2011 год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика