Камароўскі: Я непакоюся за лёс гэтага чалавека

Источник материала:  
16.12.2010 11:21 — Новости Общества

У інтэрнэце з’явілася чарговае відэа, на якім былы супрацоўнік праваахоўных органаў раскрывае механізмы уздзеяння беларускай улады на грамадзян. Былы следчы з Жодзіна, Андрэй Пыжык, у 2008 годзе адмовіўся фабрыкаваць справу супраць апазіцыянера. За гэта паплаціўся кар’ерай і быў вымушаны з’ехаць з краіны.

«Гэта вельмі сумленны чалавек. Калі б не ён, то я зараз сядзеў бы за кратамі», —

расказвае жодзінскі актывіст, былы афганец Аляксандр Камароўскі. 22 кастрычніка 2008 года кіраўнік аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны», Камароўскі ехаў у Польшчу. На мяжы ў яго былі выяўленыя фальшывыя даляры — як пазней выявіла следства, яму іх падкінулі.

У Брэсце распачалі крымінальную справу. АБЭП адразу правёў ператрус у хаце і на працы ў Камароўскага. Матэрыялы ператрусу прыйшлі да старшага следчага Пыжыка, які тады працаваў у жодзінскай міліцыі. Ён стаў разбірацца з імі і адразу пабачыў, што некаму было вельмі выгадна сфабрыкаваць яе. Следчы паехаў з гэтымі матэрыяламі да пракурора Жодзіна. Той наўпрост сказаў:

«Камароўскі балатуецца ў дэпутаты, а не павінен балатавацца».

І адвёў Пыжыка на сустрэчу з намеснікам Адміністрацыі прэзідэнта РБ Анатолем Рубінавым. Сустрэча ў следчага выклікала сапраўдны шок — высокі чыноўнік адкрытым тэкстам патрабаваў пасадзіць Камароўскага ў турму і пагражаў зняволеннем самому Пыжыку, калі той не задаволіць патрабаванняў. Следчы адмовіўся. Справу закрылі. А.Пыжык праз некаторы час быў звольнены з праваахоўных органаў і з’ехаў за мяжу.

«Я выдатна памятаю тую справу. Ледзьве застаўся нас вабодзе. Двойчы мне падкідвалі фальшывую валюту. Фабрыкавалі і парушалі ўсё, што толькі можна. І ўсе закрывалі вочы на гэтыя парушэнні. Толькі адзін сумленны чалавек знайшоўся», — распавядае А.Камароўскі. Актывіст ведае, што следчы з’ехаў з краіны амаль адразу пасля звальнення: «Так, я ведаю аб гэтым. Я маю яго кантакты, ведаю, дзе ён знаходзіцца. Аднак пакуль не магу сказаць аб гэтым СМІ. Я непакоюся за лёс гэтага чалавека».

«Гэта быў адзіны шанец для яго застацца на свабодзе. Пракурор Жодзіна мне аднойчы ў прыватнай размове сказаў, што калі Пыжык вернецца, я го адразу пасадзяць», —

расказвае Аляксандр Камароўскі. Актывіст таксама лічыць, што пакуль Лукашэнка ва ўладзе, такім людзям, як Андрэй Пыжык, дарога закрытая: «Я лічу, што настолькі сумленны чалавек проста павінен працаваць на высокіх пасадах, у МУС. Аднак пакуль у нас пры ўладзе Лукашэнка, там будуць толькі такія, як Рубінаў».

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

←Минобороны объяснило, чем было вызвано передвижение военной техники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика