Лукашэнка сёння адкрывае адрэстаўраваны Мірскі замак

Источник материала:  
16.12.2010 11:58 — Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць 16 снежня наведае адрэстаўраваны замкавы комплекс ў мястэчку Мір (Карэліцкі раён).

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з экспазіцыяй адрэстаўраванага замкавага комплексу.

Кіраўніка дзяржавы праінфармуюць аб выкананні яго даручэнняў па завяршэнні рэстаўрацыі Мірскага замка, а таксама аб захадах па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Плануецца таксама, што Лукашэнка пагасіць памятную марку з выявай Мірскага замка.

Замкавы комплекс Мір пасля рэстаўрацыі адкрываецца сёння для наведвальнікаў.

На цырымонію адкрыцця запрошана мноства важных гасцей, сярод якіх міністры культуры Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, наследнікі былых уладальнікаў замка і яго даследчыкі.

Для ўдзельнікаў свята падрыхтавана цікавая забаўляльная праграма. Так, увазе наведвальнікаў будуць прапанаваны выступленні вакальных і танцавальных калектываў, струнных квартэтаў, ансамбля духавых і ўдарных інструментаў. Акунуцца ў атмасферу сярэдневякоўя наведвальнікам дапамогуць рыцары, якія будуць сустракаць іх пры ўваходзе на тэрыторыю замкавага комплексу. Каля сцен замка разгорнецца горад майстроў. Акрамя таго, гасцей парадуе навагодняя ёлка, якая з’яўляецца нязменным атрыбутам Новага года.

Абнаўленчыя работы ішлі 27 гадоў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Эксперты стран СНГ обсудят вопросы сотрудничества в области туризма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика