Сын палкоўніка Барадача застаецца ў ЗША, просіць пазбавіць яго беларускага грамадзянства

Источник материала:  
15.12.2010 09:08 — Новости Общества
Арцём Барадач, сын палкоўніка Уладзіміра Барадача, праз СМІ звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пазбавіць яго грамадзянства Беларусі.

Вось што Арцём Барадач, студэнт Паўднёвага мэтадысцкага ўніверсітэта (Далас, ЗША), лічыць падставай для такога рашэння: «Ужо некалькі гадоў я не магу прыехаць у Беларусь, наведаць сваіх знаёмых, бацькоў таму, што не змагу выехаць зноў, каб працягнуць вучобу ва ўніверсітэце. Я не магу памяняць пашпарт, што пазбаўляе мяне права на вольнае перасоўванне. Мне забаронены выезд з маёй краіны, пра што маю даведку з гербавай дзяржаўнай пячаткай».

Арцём Барадач сцвярджае, што ў Менску яго збілі невядомыя асобы, якія ведалі ягонае прозвішча. У выніку гэтага здарэння, як паведамляе Барадач-малодшы, ён страціў 30% зроку.

Бацька Арцёма, былы камандзір брыгады спецназа Уладзімер Барадач у 2010 годзе з"ехаў у Нямеччыну, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Уладзімер Барадач кажа, што беларускія ўлады пераследавалі яго з палітычных прычын. З канца 1990-х гадоў Уладзімер Барадач далучыўся да апазіцыйнага руху, быў адным з паплечнікаў Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара.

Падзяліцца навіной: 
Паводле радыё «Свабода»

←Новый троллейбусный маршрут №18 "ДС Дружная-ДС Лермонтова" заработает в Минске с 15 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика