Саюз пісьменнікаў Беларусі заклікае выбаршчыкаў падтрымаць курс дзяржавы на стварэнне

Источник материала:  

Аб гэтым гаворыцца ў звароце прэзідыума творчай грамадскай арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

"Мінулыя гады дакладна засведчылі: курс, выбраны кіраўніцтвам краіны, быў правільным, стваральным. Беларусь, якая ў пачатку 90-х гадоў знаходзілася на краі бездані, не толькі ўстаяла, пазбегла катастрофы, але захавала, умацавала і цяпер развівае эканоміку, набыла палітычную стабільнасць, грамадскую згоду, стала вядомай у свеце". Пісьменнікі падкрэсліваюць, што ў Беларусі ўзводзяцца жыллё, прамысловыя, культурныя і спартыўныя аб'екты, развіваецца прамысловасць і сельская гаспадарка. Сацыяльны клопат дзяржавы ахоплівае ўсе слаі народа: працаўнікоў, дзяцей, навучэнскую моладзь, пенсіянераў, ветэранаў вайны і працы, інвалідаў. "Планы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку — пераканаўчае сведчанне таго, што і ў далейшым дзяржава мае намер ісці выбраным курсам". Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны ў 2005 годзе, цяпер ён аб'ядноўвае амаль 600 майстроў слова.

←Антиобщественный транспорт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика