У Кішынёве будзе нядзельная беларуская школа

Источник материала:  
14.12.2010 14:45 — Новости Общества
Са студзеня 2011 года ў Кішынёве пачне працаваць нядзельная школа па вывучэнню беларускай мовы, культуры i гiсторыi Беларусi.

Пра гэта паведаміў старшыня Рады Беларускай суполкі ў Рэспубліцы Малдова Юры Статкевіч.

Арганiзацыйная праца па адкрыццi школы вялася увесь 2010 год.

«На пасяджэннi Рады суполкi 6 снежня 2010 года падвялiся вынiкi гэтай працы, зацвердзiлi выкладчыкаў: Вайняровiч (Мазур) Ганну і Кухалюк Кацярыну. Плануецца, што ў школе будуць навучацца 15–20 вучняў. Гэта будуць школьнікі са старэйшых класаў, але таксама будуць праходзiць заняткi і для дарослых. У школе плануецца знаёмiць слухачоу i з народнымi традыцыямi, i культурнымi здабаткамi Беларусi. У снежнi вырашым канчаткова пытаннi наконт памяшкання, дзе будуць праходзiць заняткi i зацвердзiм праграмы заняткаў», — распавёў Юры Статкевіч.

У Малдове пражывае каля 20 тыс. выхадцаў з Беларусі, больш за палову — у Прыднястроўі

Падзяліцца навіной: 
zbsb.org

←Тысяча журналистов аккредитовалась для работы на выборах президента Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика