Іран і Беларусь: новыя магчымасці
14.12.2010
—
Новости Общества
Нацыянальная выстава Ісламскай Рэспублікі Іран прайшла ў Мінску. На выставе былі прадстаўленыя спажывецкія тавары, лекавыя сродкі, медыцынскае абсталяванне, фрукты, кветкі. Найбольшую ўвагу жаночай паловы наведвальнікаў прывабілі знакамітыя іранскія дываны. Мужчын жа цікавілі навінкі тэхнікі і легкавыя аўтамабілі — тры мадэлі іранскай кампаніі "Іран Ходра".
Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі Сеед Абдала Хасейні, у Беларусі ёсць магчымасці больш даведацца аб Іране, яго патэнцыялах і рэсурсах. "На гэтай выставе прадстаўлена толькі 5-10% нашых магчымасцяў, — адзначыў пасол. — Але менавіта адсюль могуць узнікнуць новыя кірункі супрацоўніцтва дзвюх краін". Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.