Не на калядны стол... а злодзею ў чыгун

Источник материала:  

Вось так, гадаваў гаспадар з вёскі Пшанаі Жабінкаўскага раёна індыка ды качак, каб калядныя святы сустрэць са смачнымі стравамі на стале, а зламыснікі выцягнулі з хлява трох птушак ды з'елі. У жыхаркі дома па вуліцы К. Маркса ў Століне зладзеі скралі двух пеўняў. Тыя і кукарэкнуць не паспелі, як апынуліся ў мяху. У абодвух выпадках зладзеі ўстаноўлены. Ім давядзецца кампенсаваць кошт страчанай гаспадарамі свойскай птушкі.

Яна СВЕТАВА.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика