Вяртанне вікінгаў

Источник материала:  

Трэці год запар на Лідчыне праводзіцца "Свята нараджэння сонца", на мове варагаў — Ёоль. У скандынаўскіх народаў яно адзначалася ў час зімовага сонцазвароту, калі ночы самыя доўгія. Вікінгі верылі, што ў такі час пераплятаюцца гэты і іншы свет і да людзей прыходзяць продкі і багі. Народжанае ў часы паганства, гэтае свята працягвала існаваць і ў хрысціянскія часы, але паступова традыцыя стала забывацца.

Але сёння ў любога ахвотнага ёсць магчымасць перанесціся ў эпоху вікінгаў. 18 снежня ў 20 кіламетрах ад Ліды пройдзе сярэднявечны фестываль, арганізатарам якога выступае турыстычнае агенцтва "Бірс Трэвэл". І ўзнавіць эпоху вікінгаў яму дапаможа рэканструктарскі клуб "Хротгар", які якраз "спецыялізуецца" на гэтай эпосе. Запрошаны таксама ўдзельнікі іншых рэканструктарскіх клубаў Беларусі, Расіі і Украіны. Прычым на свяце можна будзе не толькі паназіраць за паядынкамі вікінгаў і паўдзельнічаць у скандынаўскіх забавах, паслухаць гістарычную музыку. У праграме і майстар класы па сярэднявечных танцах, вогнішча, на якім будзе гатавацца зёлкавы чай і збіцень (гатуецца на аснове мёду і вострых прыпраў), абмяркоўваецца нават ідэя засмажыць парася. А яшчэ сапраўдны Эрыль будзе прадказваць лёс, гадаць на рунах. Між іншым, калі раней лічылася, што на тэрыторыі Беларусі вікінгі былі толькі транзітам, дык сёння археолагі знайшлі доказы таго, што варагі мелі на беларускай зямлі свае паселішчы.

Алена Дзядзюля.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика