АБЗАЦ

Источник материала:  

З 15 снежня ў Мінску з'явіцца новы тралейбусны маршрут — № 18. Ён будзе працаваць у будныя дні ў гадзіны пік на маршруце ДС "Дружная" — ДС "Лермантава".

На Мінскай кальцавой аўтадарозе ўначы 11 снежня адбылася аварыя, у якой загінуў жыхар сталіцы 1988 г.н. Прыкладна а палове чацвёртай ночы, кіруючы аўтамабілем "Аўдзі А8", што належыць яго бацьку, малады чалавек рухаўся па МКАД з боку Ігуменскага тракту ў кірунку вул. Чыжэўскіх. На 17-м км ён не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі. Некіруемая "Аўдзі" сутыкнулася з няспраўным МАЗам, які стаяў на ўзбочыне. Грузавік быў пазначаны габарытнымі агнямі і знакам аварыйнага прыпынку. Кіроўца МАЗа ў момант аварыі быў у кабіне. У выніку сутыкнення кіроўца "Аўдзі" загінуў на месцы.

У Мінску памёр дырэктар Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, паведамляюць інфармагенцтвы. Дырэктара тэатра, які прыехаў на міжнародны калядны оперны форум, знайшлі павешаным у сябе ў нумары 9 снежня. У гасцініцы, дзе спыніўся дырэктар тэатра, інфармацыю пра тое, што яго знайшлі павешаным, не аспрэчваюць, але і не каментуюць, спаслаўшыся на этычныя меркаванні. Дырэктар тэатра памёр на 40-м годзе жыцця. Праверку па факце праводзіць пракуратура.

Генеральны пракурор Беларусі вызваліў ад пасады пракурора Ленінскага раёна Бабруйска. Прычынай для такога рашэння сталі выяўленыя сур'ёзныя хібы ў арганізацыі працы пракуратуры раёна па вырашэнні заяў і скаргаў грамадзян. Яны сталі вядомыя генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу пры прыёме і разглядзе зваротаў грамадзян 8 снежня ў ААТ "Белшына". Асноўныя праблемы, з якімі работнікі прадпрыемства звярталіся да генпракурора, закраналі працу органаў папярэдняга расследавання, выкананне жыллёвага, пенсійнага заканадаўства, вынікі разгляду судамі крымінальных і грамадзянскіх спраў і інш. Некаторыя са зваротаў былі прынятыя для вырашэння непасрэдна падчас прыёму, іншыя — накіраваныя ў адпаведныя ведамствы, а вынікі іх разгляду ўзятыя генпракурорам на кантроль.

У Мінску 39-гадовы кіроўца "жыгулёў" на вуліцы Якуба Коласа збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе 9-гадовую дзяўчынку. Едучы насупраць дома № 30 на вуліцы Коласа, кіроўца ўбачыў супрацоўніка ДАІ, які жазлом запатрабаваў спыніцца. Мужчына вырашыў не падпарадкоўвацца, бо кіраваў машынай без правоў (быў пазбаўлены за кіраванне ў нецвярозым стане). Ён павялічыў хуткасць і паляцеў у бок вуліцы Някрасава. Пад'язджаючы да нерэгуляванага пешаходнага пераходу каля дома № 38, ён наехаў на дзяўчынку. Спалохаўшыся адказнасці, аб'ехаў яе і працягваў рух. У гэты момант яго ўжо пераследаваў экіпаж ДАІ. Кіроўца паспрабаваў схавацца на вуліцы Славінскага, але быў затрыманы. У выніку ДТЗ дзяўчынцы прычыненыя ўдары пярэдняй брушной сценкі, удары правага сцягна.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ     У Днепрапятроўску з'явілася новая паслуга — сабутэльнік. Агенцтва прапануе любому выпіць у добрай кампаніі. Можна замовіць сабутэльніка з вышэйшай адукацыяй, знаўцу анекдотаў альбо з прыемным голасам. Заказное п'янства каштуе 150 грыўняў за вечар, частуе таксама заказчык. Кіраўнік агенцтва прызнаўся: паслуга карыстаецца вялікім попытам. Большасць кліентаў — жанчыны. Часцей за ўсё дапамогу замаўляюць не загадзя, а як неадкладную. За тэрміновасць грошай не бяруць. За працягласць у часе — таксама: 150 грыўняў за сустрэчу. Між тым, ёсць абмежаванні: ніякага інтыму і запою. Псіхолагі сцвярджаюць: такая паслуга сапраўды можа падтрымаць чалавека ў цяжкую хвіліну. Але злоўжываць прафесійным сабутэльнікам не рэкамендуюць. Псіхолагі просяць прафесійных сабутэльнікаў выдаваць пастаянным кліентам не карту зніжак, а візітоўку псіхатэрапеўта.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика