Польшча адмяняе патрабаванне аб дазволе на працу для беларусаў
14.12.2010
—
Новости Общества
З 1 студзеня 2011 года грамадзяне Беларусі, Расіі, Грузіі, Малдовы і Украіны змогуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу. Іншаземцы будуць працаваць у краіне толькі на аснове дакумента ад працадаўцы. Афармляць дазвол на працу не патрабуецца. Працадаўца павінен паведаміць аб намеры працаўладкаваць грамадзяніна адной з гэтых краін ва ўпраўленне працы таго ці іншага рэгіёну і зарэгістраваць там заяву аб прыёме іншаземца на працу.
БЕЛТА.