Віцебскія школьнікі таксама паехалі бясплатна

Источник материала:  
13.12.2010 16:29 — Новости Общества
Дазволіць бясплатны праезд у грамадзкім транспарце школьнікам Віцебску, Полацку, Наваполацку і Воршы пастанавіў Віцебскі аблсавет. Пытаньне пра ільготы для студэнтаў і навучэнцаў ПТВ пакуль вырашаецца.

Дакумэнтам на бясплатны праезд павінна быць даведка са школы, але 13 сьнежня новаўвядзеньне сталася нечаканасьцю і для саміх школьнікаў Віцебшчыны, і для навучальных устаноў. Таму даведкі пакуль ня вырабілі. Кандуктары вызначаюць школьнікаў «на вока» і вераць ім «на слова», кажуць работнікі аўтапарку і трамвайна-тралейбуснага ўпраўленьня.

Ільготны праезд — за паўцаны — для студэнтаў, навучэнцаў ПТВ, ліцэяў і каледжаў пакуль абмяркоўваецца ў Віцебскім, Аршанскім, Полацкім і Наваполацкім гарвыканкамах. Там чакаюць адпаведнага рашэньня зь Менску.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Работать в Польше теперь можно без оформления разрешения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика