Беглы салдат просіць у Расіі прытулку

Источник материала:  
11.12.2010 00:02 — Новости Общества
Дапамагаць яму ў гэтым будзе Мурманскі камітэт салдацкіх маці.

Нагадаем, 1 лістапада ў Мурманску быў арыштаваны беглы салдат беларускай арміі Аляксандр Трубнікаў. У дадзены момант беларускі бок чакае ад Генеральнай пракуратуры Расіі дазволу на экстрадыцыю. Адпаведныя дакументы таксама падрыхтавала пракуратура Мурманскай вобласці. У выпадку, калі віна салдата будзе даказаная, Трубнікаву пагражае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Аднак, прадстаўнік арганізацыі салдацкіх маці Мурманска Ірына Пайкачава лічыць, што справа патрабуе больш дэталёвай прапрацоўкі: «Мы неаднаразова наведвалі Трубнікава ў СІЗА. Як высветлілася, за час службы малады чалавек паспеў змяніць 4 воінскіх часцей. У двух з іх Трубнікаў сутыкаўся з нестатутнымі адносінамі з боку стараслужачых. Умовы службы таксама былі не сумяшчальныя з станам яго здароўя — паведаміў сам Трубнікаў. На наш погляд, яго ўцёкі з часткі мелі пад сабой вельмі важкія падставы і Расія павінна падаць Трубнікаву прытулак, а не выдаваць Мінску».

Разам з беларускімі калегамі з «Кампаніі за АГС ў Беларусі» праваабаронцы маюць намер перашкодзіць выдачы Трубнікава Беларусі, садзейнічаць прадастаўленню яму прыстанішча.

«Выдаць Трубнікава Беларусі — фактычна зламаць хлопцу жыццё. Уцёк з часткі ён не ад добрага жыцця. Сам факт таго, што яму заставалася служыць ўсяго 52 дня, але ён збег, гаворыць пра многае — хлопец проста не мог далей выносіць такую службу. Выпадкі нестатутных адносінаў, што гэтак старанна хаваюцца Міністэрствам абароны, усё часцей выходзяць на паверхню. Мы лічым, што ён збег выключна дзеля захавання ўласнага здароўя, гонару і годнасці. Гэта віна арміі, што яна не магла забяспечыць захаванне яго здароўя і правоў належным чынам», — лічыць Міхаіл Пашкевіч, каардынатар «Кампаніі за АГС ў Беларусі».

Аляксандр Трубнікаў быў прызваны на тэрміновую ваенную службу Партызанскім раённым ваенным камісарыятам Мінска ў студзені 2009 года. у адной з воінскіх часцей у Мінскім раёне. У канцы мая 2010 года, знаходзячыся ў сутачным нарадзе па сталовай, малады чалавек самавольна пакінуў тэрыторыю часці і ўцёк. Па гэтым факце праваахоўнымі органамі Беларусі была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 446 Крымінальнага кодэкса, ваеннаслужачы аб’яўлены ў вышук. А. Трубнікаў з’ехаў у Расію, у Мурманск да сваякоў.

Пасля яго затрымання ад намесніка генпракурора Беларусі на імя генпракурора Расіі паступіла хадайніцтва аб выдачы Трубнікава для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за дэзерцірства.

Падзяліцца навіной: 
Ags.by

←Большинство граждан Беларуси (73,5 процента) считают, что их материальное благополучие за последний год улучшилось или осталось неизмененным. Таковы данные опроса населения страны, проведенного в ноябре 2010 года Центром социологических и политических и

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика