Шчаслівы той, хто ўмее сказаць “не”. У Вялікалятчанскім дзіцячым доме прайшла акцыя, падчас якой дзеці даведаліся пра існаванне праблемы гандлю людзьмі і вучыліся супрацьстаянню гэтай пагрозе

Источник материала:  

Ініцыявалі мерапрыемства Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і інфармацыйна-кансультацыйны цэнтр “Рука дапамогі” Віцебскай абласной агранізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Пра маштаб існавання пагрозы папасці ў рабства падчас пошуку работы за мяжой можна меркаваць па лічбе: за восем гадоў 1952 беларусам МАМ ужо дапамагла вярнуцца на радзіму. Але колькі пацярпелых яшчэ чакаюць свайго выратавання?! Падобныя злачынствы вылучаюцца закрытасцю, а маладыя асобы і дзеці асабліва даверлівыя ў кантактах з малавядомымі “дабрадзеямі”.— У час эканамічна-фінансавага крызісу міграцыйныя патокі павялічыліся, як павялічылася і колькасць выпадкаў працоўнай эксплуатацыі грамадзян, у тым ліку і выбываючых у Расійскую Федэрацыю, — гаворыць прадстаўнік МАМ Андрэй Зайцаў. — Таму інфармацыйным акцыям у памежных раёнах мы ўдзяляем асаблівае значэнне.Ксёндз Тадэвуш Кахановіч у сваім прывітальным слове адзначыў, што юныя выхаванцы дзіцячага дома на парозе самастойнага жыцця імкнуцца да шчасця. Але сапраўды шчаслівае жыццё — гэта калі мы застаёмся чулымі да патрэб іншага чалавека, маем час выслухаць і зразумець яго.Сёння патрапіць у пастку наёмніка можа любы недасведчаны чалавек, няхай гэта дзяўчына ці хлопец, якім паабяцалі прыгожае жыццё ў чужой краіне. Але досвед у жыцці — гэта адно з супрацьдзеянняў гандлю “жывым таварам”. Трэба ўмець своечасова сказаць “не”, перакананы і студэнты-валанцёры Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, якія паказалі вялікалятчанскім выхаванцам цудоўную пастаноўку казкі пра недасведчанага калабка, што шукаў лёгкага жыцця і неўзабаве патрапіў у палон да нядобразычліўцаў. Інтэрактыўная гульня з моладдзю захапіла ўсіх удзельнікаў інфармацыйнай дабрачыннай акцыі.— З яе мы распачалі месячнік адчыненых дзвярэй, — гаворыць дырэктар Вялікалятчанскага дзіцячага дома Вера Дук. — І запарашаем да нас у госці ўсіх, хто нераўнадушны да патрэб нашых дзетак.У дзіцячым доме пражывае 114 дзетак з 3 да 16 гадоў.

Вялікалятчанскі дзяржаўны дзіцячы дом мае разліковы рахунак 3642301000250 у філіяле № 201 ААТ “СБ “Беларусбанк”, код 259.

←Сыграць Гамлета... на адной табурэтцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика