Дваццаціградусныя маразы чакаюцца на наступным тыдні

Источник материала:  

Пасля непрацяглай адлігі зіма ўжо поўнасцю аднавіла свае пазіцыі, і ў выхадныя дні будзе марозна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТАгалоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У нядзелю цыклон прынясе снегапады і мяцеліцы ў заходнія рэгіёны краіны. Начная тэмпература паветра будзе вагацца ад 5 да 12 градусаў марозу, на ўсходзе краіны пры праясненнях — да 15-18 градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад -1 градуса на паўднёвым захадзе да -11 градусаў на паўночным усходзе.

Захаваецца марознае надвор'е і на наступным тыдні. Час ад часу будзе ісці снег, павялічваючы вышыню гурбаў. Да сярэдзіны тыдня маразы памацнеюць. Дзённыя тэмпературы будуць вагацца ад 6 да 15 градусаў марозу, а ноччу пры праясненнях будуць апускацца да -20 градусаў.

←Мы думаем так

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика