Расійскія залы для беларускай "Лявоніхі"
Ведай нашых!
А яшчэ танец "Лянок" ды харэаграфічныя кампазіцыі "Крывічы", "Сон-трава" пакажа Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі нашым суседзям. Прычым 10 снежня беларускія артысты выступяць у Маскве на прэстыжнай сцэне — у канцэртнай зале імя Чайкоўскага (дарэчы, ужо другі раз сёлета). Пакараць сэрцы масквічоў збіраюцца праграмай "З Беларусі з любоўю", у якую ўвайшлі ўсе апошнія прэм'еры. Гэты канцэрт пройдзе пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Але ўжо 12 снежня калектыў апынецца ў глыбіні Сібіры — там чакае прывітання ад беларускіх калег Краснаярскі дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Сібіры, які адзначае 50 гадоў існавання. Дарэчы, у Краснаярску прыйдзецца не толькі танцаваць. Напрыклад, мастацкі кіраўнік нашага калектыву, народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч возьме ўдзел у навуковай канферэнцыі, дзе будзе абмяркоўвацца "новае харэаграфічнае мысленне". Як яно ўвасабляецца на сцэне? Можа, пасля расійскага ваяжу нам пакажуць гэта і дома.
Ларыса ЦІМОШЫК.