Затрыманыя Дашкевіч і Палажанка

Источник материала:  
09.12.2010 20:05 — Новости Общества
Вечарам 9 снежня непадалёк ад Галоўпаштамта міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка.

Паводле супрацоўнікаў праваахоўных органаў, машына, на якой перамяшчаліся Дашкевіч і Палажанка, была скрадзеная.

Пасля кароткага разбіральніцтва маладафронтаўцаў павезлі ў Кастрычніцкі РУУС.

«Зараз мы знаходзімся ў Кастрычніцкім РУУС.

Нам толькі сказалі, што наш аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку, а мы падазраемся ва ўгоне. Зараз міліцыянты афармляюць дакументы.

Больш нічога нам не тлумачылі», — паведаміў ў размове з карэспандэнтам «НН» Зміцер Дашкевіч.

Паводле паплечнікаў Змітра Дашкевіча і Насты Палажанкі, аўтамабіль, праз які затрымалі маладафронтаўцаў, належыць бацьку Насты.

Нагадаем таксама, што Змітра Дашкевіча ўчора ўжо затрымлівалі па падазрэнні ў падробцы правоў на кіраванне аўтамабілем. Аднак пасля праверкі дакументаў адпусцілі.

Падзяліцца навіной: 

←Белорусские магазины перейдут на особый режим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика