Ярмошына не прыняла празрыстыя скрыні
09.12.2010 15:21
—
Новости Общества
Лідзія Ярмошына 9 снежня заявіла журналістам, што Цэнтрвыбаркам не прыме празрыстыя скрыні ад беларускіх бізнесменаў.
Яна адзначыла, што Цэнтрвыбаркам не ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічную дзейнасць. "Да таго ж, мы не можам прыняць іх дапамогу, бо не ведаем, якія яны маюць крыніцы: беларускую ці замежную", - сказала яна. Ярмошына параіла бізнесменам, якія жадаюць дапамагчы ў набыцці празрыстых скрыняў, пералічваць сродкі ў пазабюджэтны выбарчы фонд. Пакуль, удакладніла яна, сродкі на рахунак фонду не паступалі.
Аб тым, што прадпрымальнікі Беларусі дапамогуць выбарчым камісіям забяспечыць ўчасткі празрыстымі скрынямі для галасавання, заявіў 11 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску лідэр аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб"яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН