Life:) адстаяў у судзе права называць сваю 3G-сетку «найбуйнейшай у Беларусі»
Аператар мабільнай сувязі life:) абараніў у судзе права называць сваю
Паводле яе слоў, 7 снежня Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі сваім рашэннем у поўным аб’ёме задаволіў патрабаванні ЗАТ «БеСТ»
аб прызнанні несапраўдным прадпісання Міністэрства гандлю спыніць рэкламу кампаніі з фразай «Найбуйнейшая сетка 3G у Беларусі».Судовы разгляд па гэтай справе доўжыўся больш за месяц. Каментуючы яго вынікі, генеральны дырэктар мабільнага аператара life:) Азджан Эрміш адзначыў, што суд усебакова і поўна разгледзеў справу. «І прыняў абгрунтаванае, справядлівае, заснаванае на нормах дзейнага заканадаўства, адзіна дакладнае рашэнне ў гэтым пытанні. Крытэрыі, якія былі прынятыя да ўвагі: колькасць базавых станцый 3G, гэта колькасць населеных пунктаў і карыстальнікаў, пакрытых сеткай 3G life:).
НашаРашэнне суда набыло законную моц з моманту аб’яўлення.
***
ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (life:)) было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Цяпер заснавальнікамі кампаніі «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).
Аляксей Арэшка, БелаПАН