Справа аб вандалізме ў Курапатах падоўжана на месяц

Источник материала:  
08.12.2010 13:21 — Новости Общества
Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама працягнула да 8 студзеня 2011 года расследаванне крымінальнай справы па факце хуліганства — знішчэння ў Курапатах 38 мемарыяльных крыжоў.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Басько.

Справа распачата 8 лістапада па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Для правядзення расследавання справа перададзена ў аддзел дазнання УУС Мінскага райвыканкама, які адпрацоўвае розныя версіі злачынства.

Нагадаем, 6 лістапада актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ падчас традыцыйнай талакі на алеі ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы Курапат з боку гандлёвага комплексу "Экспабел" знайшлі сляды злачынства — знішчаныя памятныя знакі, у асноўным зламаныя каля аснавання. Выкліканыя супрацоўнікі міліцыі апыталі ўсіх удзельнікаў талакі, якія мяркуюць, што акцыя вандалізму ўчынена ў ноч з 4 на 5 лістапада, бо яшчэ 4 лістапада мемарыяльныя крыжы былі цэлыя. Трэба адзначыць, што 16 кастрычніка на гэтай жа алеі Курапат актывістамі КХП-БНФ былі знойдзены знішчаныя невядомымі 33 памятныя знакі, адноўленыя праз некалькі дзён.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Някляеўцы заклікалі афіцэраў захоўваць свой гонар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика